План-канспект. Мая Радзіма — Беларусь. 4 клас. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Урок 2.

Тэма: Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Урок 2.

Мэта: Актуалізацыя і замацаванне засвоеных ведаў пра існаванне ледавіка на тэрыторыі нашай краіны; азнаямленне вучняў з крыніцамі гістарычных ведаў, якія з’яўляюцца прыкладамі матэрыяльнай і духоўнай культуры; пашырэнне ведаў аб гістарычным мінулым краіны; выхаванне пашаны да прыродных помнікаў гісторыі.

Тып урока: Замацаванне і пашырэнне ведаў.

Абсталяванне: Падручнік “Мая радзіма Беларусь” 4 клас.


 

Ход урока

 

Арганізацыйны момант.

— Добры дзень. Пачынаем наш урок. Сядайце.

Праверка дамашняга задання. Актуалізацыя ведаў.

— Над якой тэмай мы пачалі работаць на папярэднем уроку?

Маўклівыя сведкі мінуўшчыны.

— Что гэта за сведкі?

— Помнікі, курганы, валуны, летапісы.

— Што такое валуны і якім чынам яны з’явіліся на тэрыторыі нашай краіны?

— Валуны – гэта вялікія камні, іх прынёс ледавік.

— Хто жадае расказаць пра ледавік? (Пераказ параграфа падручніка.)

Пашырэнне ведаў.

— Сапраўды, да зямлі беларускай валуны дабіраліся надта доўга. Апошняе аледзяненне на тэрыторыі краіны было 17 тысяч гадоў назад. Ледавік набліжаўся з хуткасцю адзін сантыметр у гадзіну — сто кіламетраў за тысячу год. Недзе надыход ледніка затрымліваўся, недзе ішоў хутчэй. Але не спыняўся ён ні перад чым. Апускаўся на дно мора, узбіраўся на гару, злізваючы «языком» усё, што ні траплялася на шляху. I, як велізарны бульдозер, штурхаў перад сабой камяні. Потым, сустрэўшыся з цяплом, ляднік адышоў назад, пакінуўшы свой груз. А там, дзе ён пачынаў адыход, заставаліся ўзвышшы і валуны… А чаму валуны з’яўляюцца гістарычнымі помнікамі?

— Яны расказваюць пра ледавік, а таксама пра вялікія гістарычныя падзеі, пра вялікіх людзей, з імі звязана шмат легенд і паданняў.

— Чаму людзі складалі легенды і паданні пра валуны?

— У тыя часы людзі не ведалі пра ледавік, не маглі зразумець, адкуль вялікія камні ўзяліся, таму надзялялі іх гісторыяй, надавалі цудоўныя або адмоўныя якасці.

— З даўніх пор камяні мелі ў жыцці беларусаў вялікую ролю. У нашых продкаў заўсёды існаваў і быў шырока распаўсюджаны культ камянёў, што не магло не адбіцца на шматлікіх баках жыцця народа. Ім п-кланяліся, як ідалам, і нават лічылі іх людзьмі, якіх злая сіла ператварыла ў камяні. Акрамя легенд і паданняў на валунах з цягам часу адлюстраваліся і іншыя гістарычныя падзеі: іх прасвячалі выдомым людзям, рабілі помнікамі, надавалі рэлігіёзнае значэнне.

Валуны з’яўляюцца вялікай скарбніцай гістарычнага мінулага беларускага народа, і каб зберагчы гэты скарб для нашчадкаў, ў Мінску быў створаны музей валуноў. Ён быў створаны ў 80-х гадах мінулага стагодзя, і з’яўляецаа самым вялікім музеем валуноў у Еўропе. Тут сабрана звыш 2000 валуноў са ўсёй Беларусі, але яшчэ шмат іншых не меней цікавых і каштоўных для гісторыі знаходзіцца на сваіх ранейшых месцах. Самы вялікі камень-валун на Беларусі знаходзіцца ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Гэта «Вялікі камень». Даўжыня яго дасягае адзінаццаці метраў, шырыня — больш пяці з паловай, а вышыня — каля трох метраў.

А зараз я хачу паслухаць тыя паведамленні аб валунах, які вы падрыхтавалі. Пра легенды звязаныя з імі, або з якімі іншымі гістарычнымі падзеямі яны звязаны. (Вучні выступаюць з паведамленнямі.)

Вынікі ўроку.

— Усім дзякуй за вашы цікавыя паведамленні. Ці карысным стаў наш сёняшні ўрок для вас? Што новага вы даведаліся? Якія вынікі для сябе зрабілі? (Адказы вучняў.) На наступным уроку мы з вамі працягнем знаёмства з крыніцамі гістарычных ведаў, такімі як летапісы, берасцяныя граматы і старадаўнія кнігі.

Дамашняе заданне.

— Дома прачытайце апавяданне “Як да нас прыйшла кніга”, с. 30 – 34.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры