План-канспект. Мая Радзіма — Беларусь. 4 клас. Стужка часу.
Тэма: Стужка часу.
Мэта: Фарміраванне ў вучняў першапачатковых уяўленняў аб гістарычным часе; азнакамленне вучняў са стужкай часу і правілам лічэння гадоў у гісторыі; прывіванне цікавасці да вывучэння гісторыі.
Тып урока: Камбінаваны.
Абсталяванне: Падручнік “Мая радзіма — Беларусь” 4 клас.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
— Добры дзень. Пачынаем наш урок. Сядайце.
Праверка дамашняга задання. Актуалізацыя ведаў.
— Над якой тэмай вы працавалі дома? Ці ўсё зразумела? Якія пытанні выклікалі цяжкасці?
— Наша Радзіма на гістарычнай карце.
— Для чаго патрэбна гістарычная карта?
— Гістарычная карта патрэбна, каб уявіць тэрыторыю, на якой жылі нашы продкі, і дзе адбываліся гістарычныя падзеі.
— Якія правіла трэба ведаць, каб “прачытаць” гістарычную карту?
— Трэба ведаць назву карты, умоўныя абазначэнні.
Пераказ параграфу вучнямі.
Практычная работа.
1. Прачытаць гістарычную карту ў атласе.
2. Адзначыць на контурнай карце месца жыхарства.
Паведамленне тэмы ўрока. Уступная гутарка.
— Пры вывучэнні гістарычных падзей і мінулага нашай Радзімы, да і ўсяго свету, не дастаткова володаць уменнем чытаць гістарычныя карты. Калі вас спытаюць пра пэўную гістарычную падзею, трэба будзе адзначыць дату і стагодзе, калі яна адбылася. Ну, дата – гэта зразумела. А ці ведаеце вы што такое стагодзе?
— Стагоддзе – гэта сто гадоў.
— Добра. А якія яшчэ адзінкі вымярэння часу, якія ўжываюцца ў гісторыі, вы ведаеце?
— Год, дзесяцігоддзе, стагоддзе, тысячагоддзе.
— Год за годам, стагоддзе за стагоддзем існаванне нашага свету складаецца ў стужку часу, у якой кожная дата, кожная падзея мае сваё пэўнае месца. Сёння на ўроку мы з вамі даведаемся, што ж такое стужка часу, якім чынам размяшчаюцца на ёй падзеі, навучымся знаходзіць і самастойна пазначаць той ці іншы час.
Работа з падручнікам.
— У гісторыі часта сустракаецца паняцце эра. Як вы лічыце, што гэта значыць? (Меркаванні вучняў.) Каб болей дакладней адказаць на гэта пытанне, я прапаную звярнуцца да падручніка. Старонка 23 — 24.
Каменціраваннае чытанне тэксту параграфа. Для вызначэння осноўных паняццяў выкарыстоўваецца слоўнік на староке 153 падручніка. Асноўныя гістарычныя даты старонка 155 – 156.
— Пазнаёміўшыся з асноўнымі гістарычнымі паняццямі і датамі, пяройдзем непасрэдна да стужкі часу.
Практычная работа.
Работа вучняў ля дошкі і ў сшытках.
— Як будзе выглядаць наша стужка часу? На якія дзве вялікія часткі яна падзяляецца?
— Прамая лінія. Падяляецца на нашу эру і да нашай эры.
— Падзяліце, адзначце зыходную кропку. Такім чынам, зправа будуць размяшчацца падзеі…? А злева…?
— Нашай эры. Да нашай эры.
— Пералік часу нашай эры вядзецца з лева на права па ўзрастанні. Час да нашай эры – ў зваротным напрамку. Вось у нас і атрымалася сваеасаблівая стужка часу. Зараз давайце паспрабуем адзначыць на ёй асноўныя гістарычныя падзеі, аб якіх мы даведаемся на старонках 155 – 156.
— Ці ўсё ўсім зразумела, як карыстацца стужкай часу? Калі не, запытвайцеся.
Вынікі ўроку.
— Што такое стужка часу?
— Гістарычныя падзеі, якія размяшчаюцца ў адпаведным парадку.
— Калі пачалася наша эра? Колькі часу яна існуе? З якой падзеяй гэта звязана?
— Наша эра існуе ўжо два тысячагоддзі. Яе пачатак звязан з нараджэннем Ісуса Хрыста.
— Дата якой падзеі з’яўляецца першай дакладна вядомай у гісторыі нашай краіны? З чым яна звязана?
— 862 год, упершыню на старонках рукапісных кніг называецца старажытны горад Полацк.
Дамашняе заданне.
— Дома вы павінны будзеце намаляваць стужку часу і абазначыць на ёй: гады нараджэння сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль; год свайго нараджэння; год, калі вы пайшлі ў школу; год, у якім мы жывем; год, у якім вы скончыце школу.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!