Праверачныя заданні. Мая Радзіма — Беларусь. Нашы продкі. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны.

Нашы продкі.

 

1.Закончыце сказы:

А) Назва ўсходнеславянскага племені, якое пасялілася на землях, дзе было шмат дрыгвяністых балот — ……………………………………………………

Б) Назва ўсходнеславянскага племені, якое пасялілася на землях, дзе знаходзяцца гарады Полацк і Віцебск —……………………………………….

В) Назва ўсходнеславянскага племені, якое пасялілася на землях, дзе ўзнік горад Гомель —………………………………………………………………….

Г) Назва племені, якое паходзіць ад імя іх правадыра Радзіма —…………………………………………………………………………………….

Д) Назва племені, якое паходзіць ад слоў “кроўныя”, “браты па крыві” —

…………………………………………………………………………………….

Е)Галоўным горадам дрыгавічоў быў — ………………………………………

 

2. Напішыце назвы выпрабаванняў, якія трэба было вытрымаць юнаку, каб звацца сапраўдным мужчынам:

А)…………………………………………………………………………………………………

Б)…………………………………………………………………………………………………

В)…………………………………………………………………………………………………

Г)………………………………………………………………………………………………….

 

3. Нашы продкі ўваходзілі ў старажытнарускую дзяржаву —………………….………………. .

 

 

Маўклівыя сведкі мінуўшчыны.

 

Закончыце сказы:

а) Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ___________.

б) Пагорак з зямлі і пяску, які насыпаўся над нябожчыкамі, называўся ________.

в) Курганы, дзе пахаваны, згодна з паданнямі, дужыя і высокія людзі, называецца ___________.

г) У старажытнасці лічылася, што вогнішча ачышчае набожчыка ад _____________ і абараняе ад злых ____________.

д) Восеньскі дзень памяці продкаў завецца ____________.

е) Дзень ушанавання памяці продкаў, які адзначаецца вясной, называецца _________.

 

Маўклівыя сведкі мінуўшчыны.

 

1. Адзначце, што мы адносім да маўклівых сведкаў мінуўшчыны:

ЛЕТАПІСЫ             КАМЯНІ               КНІГІ

КУРГАНЫ              АДЗЕННЕ             ЗАМКІ

2. Напішыце арабскімі лічбамі стагоддзе, да якога адносіцца надпіс на Рагвалодавым камені: _________.

3. Напішыце рымскімі лічбамі стагоддзе, якое абазначана на камені ў памяць паэту Францішку Багушэвічу: ___________.

4. Адзначце прычыны старадаўняга звычаю насыпання курганоў.

а) Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца пасля смерці.

Б) Нашы продкі такім чынам ушаноўвалі памяць аб воінах.

В) Нашы продкі лічылі, што трэба насыпаць курганы, каб на памінкі сабралася як мага больш людзей.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры