Нашы сябры

Андрэй Макаёнак. Творчасць. Тэст. 10 клас


1. Выкрэслі лішніх персанажаў з пераліку дзеючых асоб у п’есе «Зацюканы апостал».

а) Бабуля; б) дачка; в) дзядзька; г) дзед; д) мама; е) сын; ё) тата.

 

2. Як вядома, у драматычным творы аўтарская пазіцыя выяўляецца праз сітуацыі, у якія ставіцца герой, праз мову дзеючых асоб, праз кампазіцыю і ___________________

 

3. П’еса Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал» з’яўляецца:

а) камедыяй; б) трагедыяй; в) драмай; г) трагікамедыяй.

 

4. У адносінах да кніг, свабоды, сілы, улады сын выяўляе сябе чалавекам ____________________

 

5. Ці з’яўляецца паказ у п’есе «Зацюканы апостал» крывадушнасці, агрэсіўнага непрымання праўды адной з вядучых ідэй твора?

а) Так, з’яўляецца; б) не з’яўляецца.

 

6. Ствараючы сатырычныя камедыі, А. Макаёнак найперш працягвае нацыянальныя традыцыі, распачатыя знакамітым байкапісцам і драматургам ________________

 

7. Першы арыенцір у жанры, у складзе дзеючых асоб, у правільным кірунку асэнсавання зместу п’есы «Пагарэльцы» даецца аўтарам у _________________

 

8. Якая вельмі важная адзнака бюракратычнай сістэмы выяўляецца ў дыялогах Ухватава і Кудасава?

а) Неадукаванасць; б) хлусня; в) прыстасавальніцтва.

 

9. Адзнач станоўчыя вобразы ў п’есе «Пагарэльцы».

а) Ухватаў; б) Бурлакоў; в) Наталля Мікалаеўна Бурлакова; г) Кудасаў; д) Рая Ухватава.

 

10. У якой ступені паводзіны Бусько ў эпілогу адпавядаюць папярэдняму ўяўленню пра яго з пралогу?

а) Поўнасцю адпавядаюць;

б) зусім не адпавядаюць;

в) адпавядаюць у значнай ступені.

 

11. Фінал п’есы «Пагарэльцы», а, іменна, смерць Кудасава, дае падставу сцвярджаць, што гэты жанр твора можна вызначыць як

а) драму; б) камедыю; в) трагедыю; г) трагікамедыю.

 

Адказы

1. а, в. 2. аўтарскія рэмаркі. 3. г. 4. адукаваным, разумным, славалюбівым. 5. а. 6. Кандратам Крапівой. 7. «афішы» і прадмове. 8. в. 9. б, в. 10. в. 11. г.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?