Нашы сябры

Аркадзь Куляшоў. Творчасць. Тэст. 10 клас


1. Тэма паэта і паэзіі раскрываецца ў вершы А. Куляшова

а) «Бывай!»;

б) «Мая Бесядзь»;

в) «Я хаце абавязаны прапіскаю»;

г) «Спакойнага шчасця не зычу нікому».

 

2. Радкі «Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі, Я — матчын гнеў, які ўставаў на ногі» належаць вершу

а) «Мая Бесядзь»;

б) «Я хаце абавязаны прапіскаю»;

в) «Спакойнага шчасця не зычу нікому»;

г) «Над брацкай магілай».

 

3. Вершы «Бывай!» і «Мая Бесядзь»аб’ядноўвае:

а) лірычны пачатак; б) тэма; в) аўтар; г) агульнасць ідэі.

 

4. Дапішы адказ. Злітнасць непасрэднасці жывога чалавечага жыцця з філасофскі заглыбленым пранікненнем у сутнасць трагічнай падзеі выявілася у вершы Аркадзя Куляшова

_________________________

 

5. Верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому» адносіцца да

а) грамадзянскай лірыкі; б) інтымнай лірыкі; в) філасофскай лірыкі.

 

6. Творам якога паэта верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому» Аркадзя Куляшова найбольш блізкі сваім філасофскім пачаткам? Адказ запішы.

_________________________

 

7. Пастаноўка праблемы, логіка, маштабная абагульненасць думкі дазваляе аднесці верш Аркадзя Куляшова «Я хаце абавязаны прапіскаю» да

а) філасофскай лірыкі; б) інтымнай лірыкі; в) грамадзянскай лірыкі.

 

8. Назаві класікаў рускай літаратуры і іх творы, якія Аркадзь Куляшоў перакладаў на беларускую мову.

Аўтар / Творы

 

9. Запішы назву твора, з якога ўзяты прыведзеныя строфы.

а) Я ўпарты, не кіну пачатае справы,
Каменне крышу, разграбаю пяскі,
Пад кпіны аматараў лёгкае справы
Капаю рэчышча ўласнай ракі

б) Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Твой светлы вобраз пранясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.

в) …Але просяць іх вочы
хоць жменьку палескага жвіра.
Толькі дзе яго ўзяць?
Як яны Беларусь пакідалі,
У дорогу з сабою мяшэчкаў з зямлёю не бралі.

г) Пакліч — былое адгукнецца
Жалейкаю за хваіной;
Скраніся — і важкой хадой
Наступнае ў паход кранецца.

д) Навошта ручай без пякуючае смагі,
Холодная ўвага, не вартая ўвагі…

е) Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі,
Я — матчын гнеў, які ўставаў на ногі,
Гнаў смерць на Захад — у нару з нары —
Трацілаваю пугай перамогі.
Дыміліся сямі франтоў дарогі
За мной, як дынамітныя шнуры.

 

10. У вершы «Мая Бесядзь» Аркадзь Куляшоў выкарыстаў легенду аб птушцы

а) ластаўцы; б) вароне; в) кані; г) жаваранку.

 

11. У юначым узросце Аркадзь Куляшоў напісаў верш, які лічыцца ўзорам інтымнай лірыкі. Яго назва _______________.
 

Адказы

1.б. 2.б. 3. а, в. 4. «Над брацкай магілай». 5. в. 6. Максіма Танка. 7. а. 8. А. Пушкін «Яўгені Анегін», М. Лермантаў «Кінжал», «Не вер сабе», «Памяці А.І. Адаеўскага» і інш. 9. а) «Мая Бесядзь», б) «Бывай», в) «Над брацкай магілай», г) «На паўмільярдным кіламетры», д) «Спакойнага шчасця не зычу нікому», е) «Я хаце абавязаны прапіскаю». 10. в. 11. «Бывай».

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?