Нашы сябры

Іван Шамякін. Творчасць. Тэст. 10 клас


1. Іван Шамякін на старонках газеты «Гомельская праўда» дэбютаваў як

а) паэт; б) празаік; в) драматург.

 

2. Першыя празаічныя творы Івана Шамякіна былі прысвечаны

а) тэме вайны; б) тэме калектывізацыі; в) тэме інтэлігенцыі.

 

3. Дзе адбываецца дзеянне аповесці «Гандлярка і паэт»? Адказ запішы.

________________________________________

 

4. Праз якія мастацкія адзнакі аповесці ў ёй рэалізуецца аўтарскі прынцып кантрасту (супрацьпастаўлення)? Адказ запішы.

________________________________________

 

5. Наколькі магчыма да вобраза Вольгі Ляновіч далучыць паняцце «рамантык», а да вобраза Алеся — «рэаліст»?

а) Так, цалкам магчыма;

б) не, і Вольга, і Алесь — рэалісты;

в) Вольга і Алесь — рамантыкі;

г) наадварот, Вольга — рэаліст, Алесь — рамантык.

 

6. Ці правільнае меркаванне: трагедыя Вольгі ў тым, што яна пакахала Алеся? Запішы сваю думку.

_______________________________

 

7. Якія рысы характару і адзнакі светапогляду «належаць» Вользе Ляновіч?

а) Ідэалізм;

б) практыцызм;

в) палітычная абмежаванасць;

г) маральная просталінейнасць;

д) псіхалогія прыватнай уласнасці;

е) рамантычнае стаўленне да навакольнага свету;

ё) магчымасць чуць «тое, што чуюць нямногія'».

 

8. «Непаўторная вясна» — гэта

а) першая, б) другая, в) трэцяя аповесць

пенталогіі «Трывожнае шчасце»?

 

9. У аповесці «Непаўторная вясна»:

а) адлюстроўваецца даваеннае жыццё моладзі;

б) змаганне народа ў час вайны;

в) успрыманне жыцця маладымі героямі пасля ваенных выпрабаванняў.

 

10. Хто з галоўных герояў аповесці з’яўляецца:

а) медыцынскім работнікам; б) студэнтам; в) настаўнікам.

 

11. Ці правільнае наступнае сцвярджэнне: «Галоўная тэма аповесці «Непаўторная вясна» — шчырае і трапяткое каханне Пятра Шапятовіча да Сашы Траянавай»?

а) Так, правільнае; б) не.

 

12. У чым бачыцца аўтабіяграфізм аповесці «Непаўторная вясна» і іншых частак, аб’яднананых пад агульнай назвай «Трывожнае шчасце»? Адказ запішы.

____________________________________

 

13. Галоўны герой аповесці «Непаўторная вясна»

а) хоча быць «як усе»;

б) наадварот, не хоча быць такім, імкнецца ўзняцца над будзённасцю.

 

Адказы

1. а. 2. а. 3. у Мінску. 4. 1) Праз назву твора. 2) Праз розны светапогляд Вольгі і Алеся. 5. г. 6. На выбар вучня. 7. б, в, д, ё. 8. а. 9. а. 10. Саша Траянава — медыцынскі работнік; Пятро Шапятовіч — студэнт. 11. а. 12. У тым, што з’явы і падзеі ў жыцці галоўных герояў у большасці сваёй супадаюць з рэальнымі падзеямі ў жыцці аўтара твора, пісьменніка Івана Шамякіна. 13. б.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?