Памятка. Шматаспектны аналіз мастацкага твора. Вершы.


1. Выразнае чытанне твора

 

2. Акрэсліць тэму і ідэю

Аб чым расказваецца, да якога вываду падвёў аўтар.

 

3. Праблематыка

Якія праблемы ўзнімаюцца: часу, эпохі, жыцця чалавека, свае асабістыя.

 

4. Аўтар і лірычны герой

Хто ён, які ён

 

5. Аўтабіяграфізм твора

Калі ведаем: дзяцінства, юнацтва, успаміны, перажытае, прырода, мова – што склала жыццёвы набытак аўтара і надае твору пераканаўчасць і верагоднасць

 

6. Манера апавядання

Перадаў захапленне, проста паведаміў, расказаў пра нейкую падзею, нешта абагуліў, зрабіў вывад, апісаў прыгыжосць нечага, перадаў напружанасць дзеяння, падкрэсліў трагізм моманту, абурэнне, радасць, асалоду, трывогу, гнеў, горыч, жудасць.

 

7. Манера выказвання

Стрыманая, строгая ці экспрэсіўна-эмацыянальная.

 

8. Які ён перад намі

Сціплы, сарамлівы, даверлівы і эмацыянальны, няўрымслівы, цярплівы, стрыманы, пазбаўлены самалюбавання.

 

9. Сюжэт (калі ёсць)

 

10. Кампазіцыя (калі ёсць)

 

11. Жанр твора

Аповесць, верш-заклік, успаміны, адозва, роздумы, споведзь, эсэ, балада, эпітафія і г.д.

 

12. Тэматычная разнавіднасць

Грамадзянская, філасофская, інтымная, пейзажная

 

13. Лексічны аналіз

Асаблівасці словаўтварэння, шматзначнасць, аўтарская лексіка, дыялектызмы, перыфразы, аўтарскія неалагізмы

 

14. Фанетычныя асаблівасці

Алітэрацыя – паўтарэнне зычных, асананс – паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў, гукаперайманне ( Л – мілагучнасць, мяккасць; С – свіст ветру, шум лесу; Ж – журчанне)

 

15. Паэтычны сінтаксіс

Парадак слоў (прамы і адваротны), рытарычныя звароты, клічнікі, паўторы, шматкроп’і, працяжнікі, анафара, эпіфара, рэфрэн, паралелізм, антытэза (супрацьпастаўленне), якія часціны мовы часцей паўтараюцца і для чаго, тыпы сказаў

 

16. Мастацкія тропы

Эпітэты, метафары, іронія, гумар і г.д.

 

17. Інтанацыя выказвання ў вершы

 

18. Вершаваныя памеры

Рыфма, рытміка ці верлібр(белы верш)

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры