Нашы сябры

Пімен Панчанка. Творчасць. Тэст. 10 клас


1. Верш Пімена Панчанкі «Толькі лісцем рабін шалахні», напісаны ў час вайны (1943 г.), адносіцца да

а) пейзажнай лірыкі; б) інтымнай лірыкі; в) грамадзянскай лірыкі; г) філасофскай лірыкі.

 

2. Назаві вершы Пімена Панчанкі, у якіх паэт раскрывав тэму роднай мовы як асновы існавання беларусаў.

______________________

 

3. Вызнач настроі, уласцівыя вершу «Крык сойкі».

________________________

 

4. Узвышана-рамантычны пачатак і апавядальна-размоўная інтанацыя, падмацаваная канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю, уласцівыя вершу Пімена Панчанкі

а) «Той дзень прапаў і страчаны навекі»;

б) «Спарышы»;

в) «Родная мова»;

г) «Толькі лісцем рабін шалахні».

 

5. Верш Пімена Панчанкі «І вера, і вернасць, і вечнасць…» адносіцца да:

а) грамадзянскай лірыкі; б) інтымнай лірыкі; в) філасофскай лірыкі.

 

6. Устанаві адпаведнасць паміж назвай і зместам верша.

1. «Краіна мая»; 2. «I вера, і вернасць, і вечнасць»; 3. «Крык сойкі»; 4. «Той дзень прапаў і страчаны навекі»

а) Мы верым падзеям глыбінным —
Жыццё наша не зарасце травой.
Яно ў нас павінна
Быць вечна чысцей і прасцей.

б) Мы не плюём на дружбу і на працу,
Нам без трывог не зберагчы жыцця.
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця.

в) Ні славы, ні скарбаў я нехачу,
Мне б толькі прыйсці непрыкметна,
Зямлю сваю пад нагамі адчуць,
Надыхацца родным паветрам.

г) Рыжаватая, чарнапёрая,
А на крылах — блакіт для красы…
Кожным летам ад тлуму і зморы я
Уцякаю ў твае лясы.

 

7. Пакажы сваё веданне зместу вершаў паэта, устанаві адпаведнасць паміж назвай і страфой з верша.

1. «Спарышы»; 2. «Родная мова»

а) Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць салаўі.

б) Адгрымела ноччу навальніца,
Птушак пазванчэлі галасы,
I пяюць на сто ладоў сініцы –
Пэўна, упіліся ад расы.

 

8. Дапішы прапушчаныя словы ў вершаваных радках верша П. Панчанкі «Родная мова».

Кажуць, мова мая __________
Век свой ___________: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна ______________,
Як ________, як __________, як _________.
Гэта ластавак _____________________,
_____________світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы ____________,
І буслінае ____________________.
Калі ж хто загадае: «Не трэба!» –
Адрачэцца ад мовы ________________, –
Папрашу я і сонца, і ______________:
Асудзіце на безліч __________________.

 

Адказы

1. в. 2. «Родная мова», «Беларуская мова». 3. а) настрой на праўду і шчырасць, б) адчуванне трывогі. 4. а. 5. в. 6. 1в, 2а, 3г, 4б. 7. 1б, 2а.

8. Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ей знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь набору, і барвы зарніц,
I буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: «Не трэба!» —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?