Праверачная работа. 7 клас. Загадкавая краіна паэзія.
Беларуская літаратура 7 клас.
Мэта: Праверыць і замацаваць веды вучняў 7 класа па тэме. Выявіць узровень ведаў і уменняў навучэнцаў, развіваць навыкі самастойнай работы і аналізу.
Праверачныя пытанні і заданні да раздзела “Загадкавая краіна паэзія”
1. Чым адрозніваецца народная песня ад аўтарскай?
2. Якія віды народных песень ты ведаеш?
3. Успомні аўтара і верш, у якім расказваецца пра:
а) нашу Радзіму;
б) родную прыроду;
в) наш народ.
4. Запішы шыфрам «лічба – літара» аўтара і назву верша.
1. М. Багдановіч а) Мы – беларусы
2. Я. Колас б) Край мой беларускі
3. Ніл Гілевіч в) Рэквіем па кожным чацвёртым
4. Р. Барадулін г) Ручэй
5. А Вярцінскі д) Маёвая песня
5. Назаві аўтара і твор, з якога прыведзены радкі.
а) Помнім боль і страты свае.
Памяць шуміць,як чароты
О, Як нам вас не стае….
в) …Той вады гаючай
З той крыніцы вечнай,
Дзе ад ран балючых
Ты арлоў вылечваў.
б) А пойдзеш у Ліпава лясамі,
Напэўна, стрэнешся з ласямі…
г) Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
6. Вызначы віды мастацкіх сродкаў.
а) Вецер спявае, ручэй бубніць, сонца сыпле золата;
б) Староначка дальняя, вецер звонкі, цёплая ласка;
в) Зоркі дрыжаць, песня ліецца, цішыня ляжыць;
г) Як матулька, вярба; слова, як сонца; трымціць, як лісток.
7. Што такое анапест, ямб, амфібрахій, харэй, дактыль?
8. Устаў неабходны тэрмін.
………….. – сугучнасць канчаткаў вершаваных радкоў.
9. Якое значэнне мае паэзія ў жыцці чалавека? Чым яна так прываблівае і захапляе чытача?
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!