Праверачная работа. 8 клас. Лірыка.

Беларуская літаратура 8 клас.

 

Праверачныя пытанні і заданні па тэме “Лірыка”.

.
1. Вершаваныя творы адносяцца да:

а) эпасу,

б) лірыкі,

в) драмы

 

2. Выкрэслі лішняе:

а) дактыль, ямб, рыфма, харэй

б) эпітэт, увасабленне, амфібрахій, метафара

в) страфа, рыфма, сюжэт, верш

 

3. Якая інтанацыя характэрна для вершаў грамадзянскай лірыкі? (неабходнае падкрэслі)

Узнёслая пафасная пытальная трывожная радасная клічная

Сумная напеўная бадзёрая энергічная

 

4. Злучы адпаведна:

“Спадчына”                          інтымная

“Шчасце”                              грамадзянская

“Раманс”                               пейзажная

“Цёплы вечар…”               філасофская

 

5. Успомні аўтара і назву твора

а) “…Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі…”

б) “… І лесу шэлест верасны

І ў полі дуб апалены.”

в) “З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні…”

 

6. Выпішы метафары (увасабленні) з трэцяга чатырохрадкоўя верша Я. Купалы “Спадчына”.

 

7. Рыфма – рухавік сэнсу верша. Які характар рыфмоўкі ў вершы “Слуцкія ткачыхі”?

а) сумежная

б) перакрыжаваная

в) кальцавая

 

8. Вылучы словы-сінонімы да асноўнага мастацкага вобраза верша “Шчасце”

а) здароўе

б) багацце

в) каханне

г) творчая праца

д) “здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём”

 

9. Вызначы тэму верша Аркадзя Куляшова “Бывай”

а) развітанне з каханай

б) боль і шчасце першага кахання

в) не заглушыць гадамі горач страты.

 

______________

 

Глядзець іншыя матэрыялы для 8 класа.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры