Нашы сябры

Праверачныя карткі. Ефрасіння Полацкая


Суаднясці пытанні і варыянты адказаў

 

Картка № 1. Хто з аўтараў прысвяціў Ефрасінні Полацкай наступныя радкі:

1. «Кожны ў горадзе ведаў, што ў манастыр пайшла яна зусім маладзенькая. Але Іаану здалося, што тое даўно было, і Ефрасіння бачылася маршчыністай, сівой. А яна — маладая, прыгажэйшая за ўсіх, каго ён бачыў. Вочы вялізныя, цёмныя, задуменныя. Нібы і сапраўды нясе яна на сабе вялікі цяжар граху людскога».

2. «Еўфрасіння Полацкая. Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у XII ст., але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца… святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа».

3. «…небопарный орёл, попаривши от Запада и до Востока, яко луча солнечная, просветившй всю землю Полоцкую».

а) аўтар невядомы, б) В.Іпатава, в) У.Арлоў.

Картка № 2. Назавіце імя:

1. Бацькі Ефрасінні Полацкай.

2. Майстра-ювеліра, які стварыў крыж Ефрасінні Полацкай.

3. Дойліда, які пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор.

а) Лазар Богша, б) Іаан, в) Святаслаў-Георгій.

Картка № 3. Хто з паэтаў прысвяціў Ефрасінні Полацкай наступныя радкі:

1. Я крывінка твая — крывічанка,
Я былінка твая — палачанка,
Як над пожняй тужлівай чайка
Я лячу да цябе, Радзіма, са святога Ерусаліма.

2. Як маладзік, узышла, засвяцілася шчыра па-над вайной, рассявальніцай цемры на шлях. Унучка змаганца асветніцкі выбрала вырай. Павандравала… Як маладзік, узышла…

3. Ля Полацкай Сафіі прыпынюся, сустрэне строгім выглядам яна.
Я Полацкай Сафіі пакланюся — прытулку, дзе ўладарыць даўніна.
Калісьці намаганнямі Усяслава Сафія свой зазнала зорны час.
У галубцы выводзіла Прадслава па літарцы свяшчэннапісу вязь.

а) І.Багдановіч, б) Д.Бічэль-Загнетава, в) В.Зуёнак

Картка № 4. Назавіце свецкае імя:

1. Ефрасінні Полацкай.

2. Стрыечнай сястры Ефрасінні Полацкай, якая суправаджала ігуменню ў Святую Зямлю (Іерусалім).

3. Маці Ефрасінні Полацкай.

а) Звеніслава; б) Сафія; в) Прадслава

Картка № 5. У якім годзе:

1. Быў створаны Лазарам Богшам крыж Ефрасінні Полацкай?

2. Ефрасіння Полацкая здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім?

3. Была пабудавана каменная царква Святога Спаса і створаны пры ёй манастыр?

а) 1161 г.; б) паміж 1152-1159 гг.; в) 1173 г.

Картка № 6.

1. За колькі тыдняў была пабудавана каменная царква Святога Спаса і створаны пры ёй манастыр?

2. Назавіце колькасць залатых пласцінак, якія ўпрыгожвалі крыж, створаны майстрам-ювелірам Лазарам Богшам.

3. Якую вышыню (у сантыметрах) меў крыж Ефрасінні Полацкай?

а) 21; б) 30; в) 52

Картка № 7. У якім годзе:

1. Частка рэштак («средний персть десныя руки») была перавезена ў Полацк у Спаса-Ефрасіннеўскую царкву?

2. Адбыўся ўрачысты перавоз усіх мошчаў святой з Кіева ў Полацк?

3. Рускія манахі вывезлі з Іерусаліма рэшткі Ефрасінні Полацкай, перазахаваўшы іх у Кіева-Пячорскай лаўры?

а) 1910 г.; б) 1187 г.; в) 1870 г.

Картка № 8. У якім горадзе:

1. Нарадзілася Ефрасіння Полацкая?

2. Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога… і ўвайшла ў пакоі нябесныя»?

3. Знаходзяцца зараз мошчы святой Ефрасінні?

а) Іерусалім; б) Полацк

Картка № 9. У якім годзе:

1. У першым нумары часопіса «Спадчына» з’явіўся беларускі пераклад «Жыція Ефрасінні Полацкай», зроблены Аляксеем Мельнікавым?

2. На «Беларусьфільме» зняты дакументальны фільм «Ефрасіння Полацкая»?

3. Ефрасіння была афіцыйна кананізавана?

а) 1990 г.; б) 1989 г.; в) 1547 г.

Картка № 10. Хто з’яўляецца:

1. Рэжысёрам дакументальнага фільма «Ефрасіння Полацкая», створанага на «Беларусьфільме”?

2. Перакладчыкам на беларускую мову «Жыція Ефрасінні Полацкай»?

3. Аўтарам аповесці «Прадыслава»?

а) А.Мельнікаў; б) В.Моракава; в) В.Іпатава

Картка № 11. Назавіце імя:

1. Чалавека, унучкай якога была Ефрасіння Полацкая.

2. Брата Ефрасінні Полацкай, які суправаджаў яе ў Святую Зямлю (Іерусалім).

3. Полацкага епіскапа, які падтрымаў думку Ефрасінні стварыць жаночы манастыр.

а) Давыд; б) Ілля; в) Усяслаў

Картка № 12. Прапанаваныя тлумачэнні замяніце адпаведнымі тэрмінамі:

1. Творы невядомых аўтараў.

2. Апавяданні пра жыццё духоўных ці свецкіх асоб, кананізаваных хрысціянскай царквой.

3. Майстэрні па перапісванні кніг.

а) скрыпторыі; б) апокрыфы; в) жыціі

 

Адказы

Картка № 1 – 1б, 2в, 3а; № 2 — 1в, 2а, 3б; №3 — 1в, 2б, 3а; № 4 — 1в, 2а, 3б; № 5 — 1а, 2в, 3б; № 6 – 1б, 2а, 3в; № 7 — 1в, 2а, 3б; № 8 – 1б, 2а, 3б; № 9 – 1б, 2а, 3в; № 10 – 1б, 2а, 3в; № 11 — 1в, 2а, 3б; № 12 – 1б, 2в, 3а.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?