Нашы сябры

Праверачныя пытанні і заданні. 10 клас. Андрэй Макаёнак “Зацюканы апостал”


1. Раскажыце біяграфію А. Макаёнка. Хто з майстроў слова зрабіў уплыў на фарміраванне яго пісьменніцкага майстэрства?

2. Назавіце вядомыя вам драматычныя творы А. Макаёнка. Якія персанажы вас найбольш уразілі? Чым?

3. Якія заганы грамадскага жыцця асуджае А. Макаёнак у трагікамедыі “Зацюканы апостал”? Адказ падмацуйце адпаведнымі эпізодамі.

4. Параўнайце творы К. Крапівы “Хто смяецца апошні” і А. Макаёнка “Зацюканы апостал”. Вызначце іх жанраванае адрозненне і падабенства. Растлумачце сэнс тэрміна “трагікамедыя”.

5. А. Макаёнак адзначаў, што “Зацюканы апостал” – гэта “вынік роздуму над праблемамі агульначалавечага характару”. Выкажыце свае адносіны да выказвання драматурга.

 

Абапіраючыся на прапанаванае клішэ, коратка перакажы змест трагікамедыі.

 

Дзеянне п’есы адбываецца ……. Героі п’есы …….. Завязкай сюжэтнай лініі трагікамедыі можна лічыць …… У цэнтры ўвагі на працягу п’есы знаходзіцца ….. Менавіта ён хітрасцю і шантажом прымушае сваіх бацькоў….. Схіляе Малыш на свой бок і ….. ……. таксама пачынае танцаваць пад яго дудку. Канфлікт паміж …….. абвастраецца бязмежна, калі ў госці да …. прыязджае….. Яго вачам адкрываецца наступная карціна……. Дзядуля ўмешваецца ў працэс выхавання ……, і як следства той ……. Фінал п’есы не адзначаны: ……

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?