Праверачныя пытанні і заданні. 7 клас. Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі


1. Хто з героеў гаварыў пра сябе:

Я маю зямлі сем валок, стады мае багатыя, коні мае дарагія, парабкі мае адзін у адзін, як тыя дубы на ўзгорку.

 

2. Знайдзі ў творы Максіма Танка “Дрэвы паміраюць” дзве найбольш характэрныя прыкметы свабоднага верша (верлібра)

А) – адсутнасць рытму і рыфмы;

Б) – насычанасць метафарамі і іншымі мастацкімі тропамі;

В) – сцісласць і афарыстычнасць;

Г) – эмацыянальнасць і ўсхваляванасць.

 

3. Чаму твор Якуба Коласа нельга назваць апавяданнем?

А) у ім ёсць падрабязныя апісанні;

Б) апісанні адсутнічаюць;

В) выдзяляюцца элементы сюжэта;

Г) элементы сюжэта не выдзяляюцца;

Д) ёсць вобразы-характары;

Е) няма вобразаў-характараў.

 

4. Назаві свабодны верш пра вечнае імкненне чалавека пазнанння свету, складзены з аднаго сказа. Хто аўтар гэтага верша?

 

5. Твор напісаны празаічнай мовай,але з выразнымі адзнакамі паэзіі – павышанай эмацыянальнасцю, багаццем яркіх вобразаў і фарбаў, асаблівай узнёслай настроенасцю размовы.

Пра што ідзе гутарка: пра прозу ў паэзіі ці паэзію ў прозе?

 

6. Прывядзі прыклад апавядальнага твора, пра які можна сказаць, што напісаны ён паэтычнай або лірычнай прозай.

 

7. Да якога жанру адносіцца твор Змітрака Бядулі “Шчасце не ў золаце”?

А) апавяданне;

Б) верш у прозе.

 

8. Прывядзі з тэкстаў прыклады метафар, адухаўлення, эпітэтаў, параўнанняў.

 

9. Змітрок Бядуля сцвярджаў, што шчасце не ў золаце. А ты як думаеш?

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры