Нашы сябры

Праверачныя пытанні і заданні. 8 клас. Дзвюх плыняў вольнае зліццё.


1. Назаві творы ліра-эпічных жанраў, прадстаўленыя ў падручніку:

Паэма _______________________ ;

Балада _______________________ ;

Прытча ______________________ ;

Байка ________________________ .

 

2. Лірыка дапамагае спазнаць свет чалавечых эмоцый. Эпас знаёміць нас са знешнім светам праз падзеі, паказвае чалавечыя характары ў жыцці, дзеянні. Як называюцца творы, якія спалучаюць у сабе асаблівасці гэтых родаў літаратуры?

_________________________________

 

3. Пакажы адрозненне паэмы ад лірычнага верша.

________________________________

 

4. Прачытай дзве страфы з паэмы Янкі Купалы:

Каханне – лёгкая прынада

Для сэрцаў чуткіх, маладых,

Хоць бы гняздзілася ў ім здрада,

Хоць гэта б яду быў кіліх.

Усе мы п’ём яго з дурноты,

Жывём ні явай і ні сном.

А прападзе к яму ахвота –

Тады – па часе ўжо – плюём.

Як называецца такая частка паэмы ці рамана ў вершах?

_______________________________

 

5. Звярніце ўвагу на радкі з твора: “Дзе кожнае кола візгліва жаданага дзёгцю прасіла…”, “Стаміліся бомы звінець пад дугою”, “Ахрыпла іх песня – яна наглыталася пылу”.

Якія тропы тут выкарыстаны? (Выпішы неабходнае)

Эпітэты, метафары, адухаўленне, увасабленне, метанімія.

 

6. Дакажы, што верш Кандрата Крапівы “Ганарысты Парсюк” – байка. Дапішы радкі, якія прыводзяцца ніжэй.

Галоўнымі героямі з’яўляюцца…..

Твор мае павучальны характар. Ён вучыць…..

У творы высмейваюцца….

Твор заканчваецца…..

Адметнасць твора з’яўляецца…..

 

7. Успомні, якая з прыказак выражае асноўную думку байкі “Ганарысты Парсюк”

________________________________

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?