Праверачныя пытанні і заданні. 9 клас. Якуб Колас «Новая зямля». Частка 1

Беларуская літаратура 9 клас

 

Праверачныя пытанні і заданні па тэме: Вырашэнне праблемы “чалавек і сям’я” ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”


 

Пытанні і заданні па твору

— Якія праблемы ўзнімаюцца ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”?

— Ці лёгка стварыць сям’ю? Ці лёгка жыць у сям’і? Чаму вы так лічыце?

— Па якому прынцыпу жыве сям’я Міхала? Што ўяўляе сабой гэты прынцып? Пацвердзіце сваю думку цытатамі з твора.

— Які настрой часцей за ўсё пануе ў доме Міхала? Ці сварацца героі паміж сабой? За што?

— Як размеркаваны абавязкі ў сям’і Міхала? Ці ўплывае гэты фактар на ўзаемаадносіны ў сям’і? абгрунтуйце сваё меркаванне.

Сапраўдная сям’я тая, у якой ёсць дзеці. Сям’я Міхала багатая на дзяцей.

— Хто займаецца выхавннем дзяцей? Як адбываецца працэс выхавання?

— Ці можна лічыць жыццё дзяцей бестурботным? Чаму вы так лічыце?

Параўнайце сваё жыццё з жыццём дзяцей Міхала.

— Хто, на вашу думку, шчаслівейшы? Чаму?

— Ці хацеў Міхал бачыць сваіх дзяцей шчаслівымі? Як разумее Міхал паняцце быць шчаслівым? Ці дбае ён пра будучыню сваіх дзяцей?

— Чаму дзеці найбольш любілі дзядзьку Антося? Кім ён для іх быў? Зачытайце адпаведныя радкі.

— Ці хацелі б вы стварыць такі мікраклімат у сваёй сям’і, які пануе ў сям’і Міхала? Абгрунтуйце сваю думку.

 

Творчае заданне.

Праінсцэніраваць урывак, які найбольш спадабаўся, дзе паказаны праблемы выхавання.

 

Дамашняе заданне.

Падрыхтуйце разгорнуты адказ на пытанні:

— Праблема выхавання моладзі: наколькі яна з’яўляецца актуальнай у сучасным грамадстве?

— Ці лёгка сёння выхоўваць?

 

 

Глядзець частку 2 па тэме Якуб Колас «Новая зямля»

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры