Праверачныя пытанні і заданні. 9 клас. Якуб Колас «Новая зямля». Частка 2

Беларуская літаратура 9 клас

 

Праверачныя пытанні і заданні па тэме: Вырашэнне праблемы “чалавек і свет народных звычаеў і свят” у паэме Якуба Коласа “Новая зямля”


 

Пытанні і заданні па твору

 

— Чаму раздзел называецца “Падгляд пчол”? Аб чым разважае аўтар у ім? Якія рысы характару беларуса праяўляюцца ў родных Міхала?

— Чым будны дзень адрозніваецца ад свята? Зачытайце адпаведныя радкі.

— З якой нагоды столькі ўвагі да знешнасці ў сталых мужчын?

— Зачытайце, як была прыбрана хата ў гэты дзень.

— Навошта Я. Колас апісвае нам у гэтым раздзеле гумно? Аб чым сведчыць поўнае гумно?

— Чаму зноў і зноў у братоў узнікае думка пра ўласны куток?

— На свята з’язджаюцца госці. Як іх сустракаюць? Хто першы папярэджвае аб іх прыездзе? Як паводзяць сябе дзеці ў гэты час?

— Як адбываецца падгляд пчол, дзяльба мёду?

— У творы паказваецца застолле. Зачытайце радкі, як госці выбіраюць сабе месца за сталом, як сядаюць за яго.

— У якіх радках паказваецца гасціннасць беларуса?

— Як аўтар паказвае рытуал піцця гарэлкі? Навошта ён так падрабязна яго апісвае?

— А як п’юць людзі сёння? Якая галоўная мэта любога застолля? Чаму жанчыны п’юць больш і часцей співаюцца, чым мужчыны? Ці думае хто ў гэты час пра сваіх дзяцей?

— Чаму, прачытаўшы гэты раздзел, мы можам сказаць, што селянін духоўна багаты чалавек?

— Хто сочыць за ўсім гэтым “дзействам”, якое адбываецца? Навошта так многа ўвагі аўтар надае апісанню святкавання?

— Да чаго далучае нас аўтар у раздзеле “Каляды”?

— Як і чым жыве сям’я Міхала напярэдадні свята? Чаму аўтар столькі ўвагі надзяляе апісанню прыроды ў гэтым раздзеле?

— Чым у гэты вечар займаюцца дзеці? Як ім трэба сябе паводзіць?

— Зачытайце радкі, у якіх расказваецца пра працэс ежы. Чаму аўтар так падрабязна расказвае пра гэта?

— Чым завяршаецца святкаванне Каляд.

— Што страціла б паэма “Новая зямля”, каб аўтар не паказаў “сялянскі банкет”?

 

Глядзець іншыя матэрыялы для 9 класа

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры