Нашы сябры

Прверачная работа. 7 клас. Адлюстраванне жыцця ў празаічных творах.

Пытанні і заданні да тэматычнага раздзела ”Адлюстраванне жыцця ў празаічных творах”


 

1.Назаві, што характэрна для празаічных твораў:

а) мова рытмічная, ёсць рыфма;

б) мова свабодна арганізаваная;

в) многа мастацкіх вобразных выразаў;

г) мастацкія сродкі ўжываюцца не так часта;

д) твор вялікі па аб’ёму;

е) твор невялікі па аб’ёму;

ё) галоўнае – стварэнне нейкай карціны жыцця;

ж) галоўнае – перадаць эмоцыі, уражанні, перажыванні.

 

2. Назавіце па апісанні асноўныя спосабы (прыёмы) паказу жыцця і характарыстыкі персанажаў у мастацкім празаічным творы:

а)———- — спосаб раскрыцця зместу твора праз паведамленне аб падзеях, паводзінах, учынках героя або герояў.

б)——— — спосаб паказу з’яў жыцця, падрабязная перадача, пералічэнне асобных прымет, адзнак, якасцей,рыс характару чалавека, з’явы, прадмета.

в)———- — размова дзвюх або некалькіх асоб.

(апісанне, дыялог, аповед)

 

3. Выберы азначэнне паняцця «Мастацкая дэталь»

а)Мастацкі прыём ,спосаб камічнага або сатырычнага паказу, у аснове якога ляжыць скрытая, стоеная насмешка;

б) канкрэтныя и вельми змястоўныя заўвагі аўтара, па якіх можна меркаваць пра час і месца дзеяння, пра характар героя,пра ідэйна-эстэтычны пафас твора;

в) Невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, здарэнне ў жыцці героя.

 

4.Пазнай героя па апісанні.

А) Я сяджу незадаволены самім сабою і ўсімі. Сумленне точыць мяне. Ну навошта я пакрыўдзіў яе?

б) Ну нічога асаблівага не бачыў я ні ў яго знешнасці, ні ў яго адказах, ні нават у ведах. ..?.., на першы погляд, выглядаў бесклапотным рагатуном, якому проста шанцавала.

в) Мілы прыгожы твар, абапал якога звісаюць чорныя кучаравыя пасмы коратка, “пад польку”, пастрыжаных валасоў.

5. Герой аднаго з прачытанага вамі твораў марыць пра незвычайныя падарожжы і адкрыцці. Назыві гэты твор, аўтара і галоўнага героя.

 

6.Суаднясі аўтара, назву твора і жанр:

Янка Маўр                           “Настаўнік чарчэння”               аповесць

Змітрок Бядуля               “Палескія рабінзоны”                апавяданне

Янка Брыль                         “На каляды к сыну”

Іван Навуменка                 “Сірочы хлеб”

Якуб Колас                          “Жуль Верн»

 

7.Выберы з прапанаваных тэрмінаў элементы сюжэта:

Аповед, метафара, экспазіцыя, дыялог, эпітэт, кульмінацыя, развязкаа,апавяданне, апісанне, звязка.

 

8. Чаму Данік Малец застаўся на другі год у трэцім класе?

а) дрэнна вучыўся;

б) не было чаго апрануць і абуць;

в) існаваў закон: абавязкова вучыцца ў школе да 14-ці год. Хто яго парушаў – павінен плаціць штраф ці сядзець у турме.

 

9. Каму з герояў належаць гэтыя рэчы?

а) медзякі і паперкі ў хустачцы, туга завязаныя вузлом;

б) размоклы кавалак хлеба;

в) томік Жуля Верна;

г) звычайны кашалёк, у якім ляжаў кавалак парашутнай матэрыі з надпісам на незнаёмай мове.

 

10. Якія супярэчлівыя пачуцці нараджаюцца ў душы Антона Бубнова з першага погляду на Эму?

а) абыякавасць;                г) зайздрасць;

б) цікаўнасць;                   д) пагарда.

в) захапленне;

 

11. Да якога роду літаратуры адносіцца апавяданне?

а) эпічны;  б) лірычны;  в) драматычны.

 

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?