Нашы сябры

Пытанні і заданні. Ефрасіння Полацкая


1. Назавіце гады жыцця Ефрасінні Полацкай.

а) каля 1490-1551 гг.; б) каля 1480-1533 гг.; в) каля 1110-1173 гг.

2. Хто прысвяціў Ефрасінні Полацкай наступныя радкі:

Ля Полацкай Сафіі прыпынюся, сустрэне строгім выглядам яна.
Я Полацкай Сафіі пакланюся — прытулку, дзе ўладарыць даўніна.
Калісьці намаганнямі Усяслава Сафія свой зазнала зорны час.
У галубцы выводзіла Прадслава па літарцы свяшчэннапісу вязь.

а) Л.Геніюш, б) І.Багдановіч, в) Р.Барадулін.

3. Назавіце свецкае імя Ефрасінні Полацкай.

а) Сафія, б) Гардзіслава, в) Прадслава.

4. У якім горадзе нарадзілася святая Ефрасіння?

а) Іерусалім, б) Полацк, в) Кіеў.

5. Чыёй унучкай была Ефрасіння Полацкая?

а) князя Святаслава-Георгія, б) князя Уладзіміра, в) князя Усяслава Чарадзея.

6. У якім горадзе Ефрасіння Полацкая «аддала душу ў рукі Бога жывога… і ўвайшла ў пакоі нябесныя»?

а) Полацк, б) Канстанцінопаль, в) Іерусалім.

7. У якім годзе на «Беларусьфільме» зняты дакументальны фільм «Ефрасіння Полацкая»?

а) 1990 г., б) 1989 г., в) 1980 г.

8. 3 якога твора ўзяты наступныя радкі:

«Кожны ў горадзе ведаў, што ў манастыр пайшла яна зусім маладзенькая. Але Іаану здалося, што тое даўно было, і Ефрасіння бачылася маршчыністай, сівой. А яна — маладая, прыгажэйшая за ўсіх, каго ён бачыў. Вочы вялізныя, цёмныя, задуменныя. Нібы і сапраўды нясе яна на сабе вялікі цяжар граху людскога»?

а) У.Арлоў. «Еўфрасіння Полацкая», б) В.Іпатава. «Прадыслава», в) Т.Бондар. «Спакуса».

9. Хто прысвяціў Ефрасінні Полацкай наступныя радкі:

Як маладзік, узышла, засвяцілася шчыра па-над вайной, рассявальніцай цемры на шлях. Унучка змаганца асветніцкі выбрала вырай. Павандравала… Як маладзік, узышла…

а) І.Багдановіч, б) Д.Бічэль-Загнетава, в) Г.Бураўкін.

10. Назавіце імя стрыечнай сястры Ефрасінні Полацкай, якая суправаджала ігуменню ў Святую Зямлю (Іерусалім).

а) Еўпраксія, б) Еўдакія.

11. Назавіце імя дойліда, які пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор.

а) Іаан, б) Лазар Богша.

12. Хто прысвяціў Ефрасінні Полацкай наступныя радкі:

Я крывінка твая — крывічанка,
Я былінка твая — палачанка,
Як над пожняй тужлівай чайка
Я лячу да цябе, Радзіма, са святога Ерусаліма.

а) І.Багдановіч, б) Д.Бічэль-Загнетава, в) В.Зуёнак.

13. Хто з’яуляецца аўтарам «Жыція Ефрасінні Полацкай»?

а) Ефрасіння Полацкая, б) брат Ефрасінні Полацкай Давыд, в) аўтар невядомы.

14. 3 якога твора ўзяты наступныя радкі:

«Еўфрасіння Полацкая. Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у XII ст., але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца… святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа»?

а) В.Іпатава. «Прадыслава», б) Т.Бондар. «Спакуса», в) У.Арлоў. «Еўфрасіння Полацкая».

15. У якім стагоддзі напісана «Жыціе Ефрасінні Полацкай»?

а) канец XII — пачатак XIII ст., б) канец XI — пачатак XII ст., в) пачатак X ст.

16. Жыціі як від рэлігійнай літаратуры — гэта…

а) творы невядомых аўтараў, б) апавяданні пра жыццё духоўных ці свецкіх асоб, кананізаваных хрысціянскай царквой, в) апавяданні свецкага характару.

17. Як звалі маці Ефрасінні Полацкай?

а) Звеніслава, б) Сафія, в) Гардзіслава.

18. У якім годзе быў створаны Лазарам Богшам крыж Ефрасінні Полацкай?

а) 1173 г., б) 1150 г., в) 1161 г.

19. У якім горадзе знаходзяцца зараз мошчы святой Ефрасінні?

а) Іерусалім, б) Полацк, в) Кіеў.

20. 3 якога твора ўзяты наступныя радкі:

«…небопарный орёл, попаривши от Запада и до Востока, яко луча солнечная, просветивши всю землю Полацкую»?

а) Т.Бондар. «Спакуса», б) В.Іпатава. «Прадыслава», в) «Жыціе Ефрасінні Полацкай».

21. У якім часопісе ў 1989 г. з’явіўся беларускі пераклад «Жыція Ефрасінні Полацкай», зроблены А.Мельнікавым?

а) «Спадчына», б) «Полымя», в) «Нёман».

22. Які дзень афіцыйна прызнаны праваслаўнай царквой днём Ефрасінні Полацкай?

а) 5 чэрвеня (23 мая старога стылю), б) 4 жніўня (22 ліпеня старога стылю), в) 14 ліпеня (1 ліпеня старога стылю).

23. У якім годзе з’явіўся беларускі пераклад «Жыція Ефрасінні Полацкай», зроблены А.Мельнікавым?

а) 1990 г., б) 1980 г., в) 1989 г.

24. Хто ў тэхніцы габелена стварыў партрэт Ефрасінні Полацкай?

а) А.Бельцюкова і А.Кішчанка, б) А.Юзева, в) С.Свістуновіч.

25. Хто зрабіў пераклад «Жыція Ефрасінні Полацкай» на беларускую мову?

а) Я.Купала, б) М.Гарэцкі, в) А.Мельнікаў.

26. У якім годзе Ефрасіння Полацкая была афіцыйна кананізавана?

а) 1600 г., б) 1547 г., в) 1530 г.

27. Хто з’яўляецца аўтарам аповесці «Прадыслава»?

а) Т.Бондар, б) В.Іпатава, в) У.Арлоў.

28. Якая значная падзея, звязаная з імем асветніцы, адбылася ў дні святкавання 1125-годдзя Полацка?

а) адкрыты помнік асветніцы, б) прагучаў спеўны цыкл, створаны ў XII стагоддзі ў гонар Ефрасінні Полацкай.

29. Кім па веравызнанні была Ефрасіння Полацкая?

а) праваслаўная, б) каталічка, в) пратэстантка.

30. Назавіце год смерці Ефрасінні Полацкай.

а) 1187 г., б) 1173 г., в) 1547 г.

31. У якім узросце Ефрасіння Полацкая прымае пострыг?

а) у 20-гадовым, б) у 18-гадовым, в) у 12-гадовым.

32. Кім па паходжанні быў бацька Ефрасінні Полацкай?

а) купцом, б) князем, в) селянінам.

33. На якой мове напісана «Жыціе Ефрасінні Полацкай»?

а) старабеларускай, б) царкоўнаславянскай, в) лацінскай.

34. Назавіце імя майстра-ювеліра, які стварыў крыж Ефрасінні Полацкай.

а) Іаан, б) Давыд, в) Лазар Богша.

35. «Жыціе Ефрасінні Полацкай» дайшло да нас у … рэдакцыях.

а) 6, б) 12, в) 3.

36. Хто з’яўляецца аўтарам наступных радкоў:

Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока. Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла, бы зорка… Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца — свет нас прымаў як народ па адной палачанцы.

а) І.Багдановіч, б) Г.Бураўкін, в) Д.Бічэль-Загнетава.

37. Заснаваўшы мужчынскі і жаночы манастыры, Ефрасіння Полацкая арганізавала пры іх скрыпторыі. Гэта:

а) школы для бедных, б) майстэрні па перапісванні кніг, в) школы для заможных.

38. Чым заканчваецца «Жыціе Ефрасінні Полацкай»?

а) пахвалой Богу, б) пахвалой Ефрасінні Полацкай, в) пропаведдзю.

 

Адказы

1в, 26, 3в, 4б, 5в, 6в, 7а, 8б, 9б, 10а, 11а, 12в, 13в, 14в, 15а, 16б, 17б, 18в, 19б, 20в, 21а, 22а, 23в, 24в, 25в, 26б, 27б, 28б, 29а, 30б, 31в, 32б, 33б, 34в, 35а, 36в, 37б, 38б.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?