Нашы сябры

Раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне». Тэст. 10 клас


1. Калі быў надрукаваны раман «Трэцяе пакаленне»?

1935 г., 1937 г., 1940 г.

2. Якую важную праблему закрануў пісьменнік у рамане?

Праблему перавыхавання чалавека, праблему ўзаемаадносін інтэлігенцыі з народам, праблему барацьбы з уласніцкімі інстынктамі.

3. Назавіце галоўных герояў рамана.

Міхал, Слава, Зося.

4. Назавіце месцы, дзе адбываюцца падзеі рамана.

Хутар Скуратовіча; пасёлак каля Дзвюх Хат; гарадок, дзе знаходзіўся дом Назарэўскага.

5. Хто паказаў атраду Назарэўскага бандытаў?

Міхал, Кравец, Каваль.

6. Хто «яшчэ перад палякамі, як было адступленне, уцёк дадому. 3 першага дня, як прыйшлі палякі, яго ужо бачылі дома. А цяпер ён у лесе коні трымае»?

Міхал, Анатоль, Кравец.

7. Хто з герояў гаварыў: «Ну, вайна скончана, і нешта павінна з гэтай вайны выйсці. Перш за ўсё павінна быць цвёрдая ўлада, каб чалавек не дрыжэў, што з’явяцца і забяруць, што ты маеш»?

Скуратовіч, Сцепуржынскі, Назарэўскі.

8. Хто «хітра замаскуванаю спагадаю, падачкамі бярэ ў палон душу пастушка Міхалкі»?

Несцяровіч, Скуратовіч, Сцепуржынскі.

9. Хто з герояў гаварыў: «Ты, можа, думаеш, што так сабе гавару? Дык памяркуй, што мы табе кепскае зрабілі? Мы цераз сілу хіба прыціскаем з работаю?.. Чалавек хоча жыць, то павінен рабіць!.. Ты хочаш быць дома, у нас не рабіць і ў нас есці?»

Скуратовіч, Скуратовічыха, Седас.

10. Хто з гераінь рамана «бачыла, што можа быць заўтра. Магла здагадацца, як яно пойдзе на паслязаўтра»?

Скуратовічыха, Зося, Ірына.

11. Хто з герояў гаварыў: «Каб змена ўлады! То я б іх з бацькам і з дачкою, з усімі іхнімі нашчадкамі! … я іх бы і без змены ўлады ў магілу загнаў бы!..»?

Скуратовіч, Седас, Назарэўскі.

12. Хто з герояў гаварыў: «Я нічога нікому не раскажу. Я не буду гаварыць ні пра вас, ні пра Толіка, ні пра жыта, ні пра… Ну, ні пра што. Маўчаць буду і нават памагаць вам буду»?

Анатоль, Міхал, Кандрат.

13. Хто з герояў гаварыў: «Я мог бы выбудаваць бальніцу сваю ўласную, сын кіраваў бы ўсім. Фельчары былі…»?

Скуратовіч, Кравец, Назарэўскі.

14. Хто з герояў гаварыў: «Ты яшчэ малы, дурны. Жыць яшчэ не ўмееш з людзьмі, як трэба. Тое, што ты маеш, людзям не паказвай, бо адбяруць. А чалавека чорная часіна заўсёды можа спасцігнуць. Астрога і торбы не заракайся… Людзі табе памогуць? Кожны стараецца, каб сабе ўварваць, а не то што!»

Седас, Скуратовіч, Сцепуржынскі.

15. Хто з герояў гаварыў: «Ты ніяк пра дзіця не дбаеш, ты думаеш, што дзень пражыў, то і дзякуй богу? А што наперадзе? Ты думаеш, вайны не будзе? Яшчэ, можа, прыйдзецца дзіцяці голаму і босаму па дарогах бадзяцца, без бацькі і маткі ўміраць з голаду! А ты літасці ад людзей чакаеш? Кожны сабе зарваць стараецца, а ты думаеш, што ўсе добранькія?»

Тварыцкі, Несцяровіч, Назарэўскі.

16. Хто з герояў гаварыў: «Перад намі цёмная і прыглушаная асоба, якая выйшла з гора. Дадамо сюды такое слова: асоба з нявольніцкай душой»?

Скуратовіч, Несцяровіч, Назарэўскі.

17. Хто з герояў гаварыў: «Што я такое рабіў на свеце, што вы так да мяне… Я паўвеку свайго прахадзіў па свеце, шыючы кажухі. Там было так — што зрабіў, то і сцерабіў. Толькі ад таго і асталося, што ўспомніць, ні сабе, ні людзям. А тут — хіба я тут што такое зрабіў?»

Кравец, Чарпакевіч, Наўмыснік.

18. Хто з герояў гаварыў: «Ты сам ведаеш, што для іх такія справы — ноль. Не, будзе аварыя на станцыі, ну можа, нават узарвем машыны. То не пройдзе і паўгода, як яны паставяць новыя. Самалёт разаб’ецца — яны зробяць два. Мост упадзе — лепшы паставяць»?

Наўмыснік, Чарпакевіч, Седас.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?