Тэматычны кантроль. 9 клас. Творчасць Янкі Купалы
Пытанні і заданні па тэме «Творчасць Янкі Купалы»
1. Перакажыце асноўныя этапы жыццёвага шляху Я. Купалы і пералічыце тыя рысы характару паэта, якія ў вас ёсць, або вы хацелі б мець.
2. Звярніце ўвагу на даты. З якімі знамянальнымі падзеямі ў жыцці Я. Купалы вы іх звязываеце?
— 1905 г
— 1908 г
— 1910 г
— 1913 г
3. Назавіце верш паэта, які стаў праграмай беларускага Адраджэння. Ахарактарызуйце гэты верш, вызначце яго мастацкія асаблівасці.
4. Выкажыце свае адносіны да радкоў з верша «З кутка жаданняў».
К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця,
К славе з бясслоўя ўсім нашым людзям –
Гэткай шукаю сцежкі на свеце,
Гэткаму Богу і душу аддам.
Якімі вобразна-выяўленчымі сродкамі стварае паэт у вершы маральны і эстэтычны ідэал паэта-грамадзяніна?
5. Які са шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны вы лічыце самым правільным? Ці дае адказ на гэтае пытанне драма Я. Купалы «Раскіданае гняздо»?
6. Раскрыйце рамантычную сімволіку ў драме Я. Купалы «Раскіданае гняздо», пачынаючы з самой назвы.
7. Назавіце рысы сімвалізму і рамантызму ў паэме Я. Купалы «Яна і я».
8. Вызначце сацыяльна-філасофскі, гуманістычны пафас п’есы Я. Купалы «Раскіданае гняздо».
9. Пакажыце, як у вершах Я. Купалы спалучаюцца рамантычная акрыленасць думкі і рэалістычны паказ жыцця (на прыкладзе самастойна выбранных твораў).
10. Напішыце сачыненне на тэму «Вобразы Радзімы ў лірыцы Янкі Купалы».
11. Складзіце тэзісны план аднаго з артыкулаў пра Я. Купалу, прапанаваных у падручніку.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!