Нашы сябры

Тэставае апытванне па тэме «Творчасць Янкі Купалы» 10 клас


1-ы этап.

№ 1. I. 3 якога твора ўзяты радкі: «Сярпы мае сталёвыя дабро цэламу свету жнуць, а палотны мае шаўковыя цэлы свет адзяваюць, а яны у торбы мяне хочуць прыбраць!»:

а) «Паўлінка»; б) «Тутэйшыя»; в) «Раскіданае гняздо»?

II. У якім вершы Я. Купалы сустракаюцца наступныя радкі: «3 свойскіх кветак-пралесак — трона твоя, уся сама — ясната лебядзіная…»:

а) «Маладая Беларусь»; б) «Спадчына»; в) «Перад будучыняй»?

 

№2. I. Якая п’еса напісаная ў 1922 г.:

а) «Прымакі»; б) «Раскіданае гняздо»; в) «Тутэйшыя»?

II. У якім творы дзеянне адбываецца на працягу 1918-1920 гг.:

а) «Адвечная песня»; б) «Над ракою Арэсай»; в) «Тутэйшыя»?

 

№3. I. Хто з герояў Янкі Купалы і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ўсхваляваны ліквідацыяй «клясавых рангаў»:

а) Куторга; б) Мікіта Зносак; в) Ціхон Пратасавіцкі?

II. Хто з наступных літаратурных герояў не з п’есы «Тутэйшыя»:

а) Спраўнік; б)абарванец; в) дзесяцкі?

 

№4. I. Якое прозвішча звязана з тэмай зямлі:

а) Здольнік; б) Пабягунская; в) Зносак?

II. Знайдзіце выказванне Янкі Здольніка:

а) «Ідзе народ, беларускі сярмяжны народ ідзе, а ён вашаму руска-ісціннаму рэгістратарству саб’е рогі»;

б) «Кончылася чалавечае вечнае начаванне, і світанне агністае пачынаецца на зямлі ад краю да краю, ад мора да мора!»;

в) «Напладзілі сабе людзі языкоў, як тая трусіха трусянят…».

 

2-і этап.

№5. I. Каго з герояў Янкі Купалы мы не можам ахарактарызаваць як мешчаніна, «тутэйшага»:

а) Генрыха Спічыні; б) Усходняга і Заходняга вучоных; в) Янку Здольніка?

II. Герою якога твора Янкі Купалы належаць словы: «Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадарыць над натай воляй»:

а) «Раскіданае гняздо»; б) «Адвечная песня»; в) «Тутэйшыя»?

 

№6. I. Якую справу (мару) Янка Купала «перадаверыў» свайму герою Янку Здольніку:

а) пераадолець нацыянальную несвядомасць беларусаў;

б) выкараняць хваробу «тутэйшасці»;

в) заклікаць нацыю да яднання?

II. Які верш галоўнай думкай нагадвае ідэйны змест п’есы «Тутэйшыя»:

а) «Мая малітва»; б) «А хто там ідзе?»; в) «У вырай» («Зашумела нудна восень»)?

 

3-і этап.

№7. I. Каго з герояў можна назваць адшчапенцам (манкуртам):

а) Сымона Зябліка; б) Якіма Сароку; в) Мікіту Зносака?

II. Хто са станоўчых герояў п’есы «Тутэйшыя» найболыш энергічны, чалавек справы і «бярэ разгон»:

а) Янка Здольнік; б) Лявон Гарошка; в) Аленка Гарошка?

 

№8. I. Хто «трэці лішні» сярод прадстаўнікоў «сузіральнай часткі» грамадства:

а) Лявон Гарошка; б) Наста Пабягунская; в) Гануля Зносчыха?

II. Колькі груп «тутэйшых» можна ўмоўна налічыць у творы:

а) адну; б) дзве; в) тры?

 

№9. I. Каго з герояў п’есы можна назваць «майстрам адбеларушчвання», настаўнікам прыстасавальніцтва:

а) Лявона Гарошку; б) Спічыні; в) Пана?

II. Каго можна назваць героем-ахвярай:

а) Сымона Зябліка; б) Данілку Зябліка; в) МІКІТУ Зносака?

 

№ 10. I. Які тэрмін найбольш прыдатны для вызначэння жанравай спецыфікі п’есы «Тутэйшыя»:

а) сатырычная камедыя; б) «трагічна-смяшлівыя сцэны»; в) трагікамедыя?

II. Хто з даследчыкаў убачыў творчасць Янкі Купалы з сучасных пазіцый, новым поглядам:

а) Уладзімір Гніламёдаў: б) Пятро Васючэнка; в) Барыс Сачанка?

 

Адказы

1. І.б, ІІ.а;

2. І.б. ІІ.в:

3. І.б. II.в;

4. І. а, ІІ.а;

5. І.в. ІІ.в;

6. І.а, II.в;

7. І.в. II.в:

8. І.б, II.в;

9. І.б, II.в;

10. І.б, ІІ.а.

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?