Тэставае заданне. 7 клас. Васіль Быкаў. Незагойная рана.
1. Які змест апавядання “Незагойная рана”?
а) драматычны
б) гераічны
в) камічны
г) трагічны
2. Як можна дапамагчы маці ў яе горы, і ці можна наогул ёй дапамагчы?
а) можна, калі людзі будуць да яе чулымі і ўважлівымі;
б) нельга, бо сына не вернеш;
в) не ведаю.
3. З якой мэтай аўтар падкрэслівае абыякавасць гераіні да сябе і свайго дома?
а) не было каму дапамагчы;
б) гора “прыбіла ўсякі інтарэс да жыцця”;
в) старая была лянотнай.
4. Чым жыве гераіня апавядання? У чым сэнс яе жыцця?
а) пасварыцца з пісьманосцам;
б) чаканне сына;
в) успаміны пра былое.
5. Пейзаж у творы:
а) фон, на якім дзейнічаюць героі;
б) з’яўляецца дзейснай асобай;
в) дапамагае зразумець настрой Тэклі, яе гора.
6. У творы уздымаюцца праблемы:
а) міру і будучыні;
б) узаемаадносін маці і сына;
в) жыццё і перажыванні маці.
7. Ты ствараеш кадраплан. Якія 5 момантаў апавядання ты адлюструеш?
_________________________
8. Кульмінацыяй апавядання з’яўляецца:
а) сустрэча з пісьманосцам;
б) эпізод ля помніка;
в) сон пра Васіля.
9. Чаму апавяданне называецца “Незагойная рана”? Прамы ці пераносны сэнс мае назва? Выкажы сваё меркаванне.
______________________________
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!