Тэставая работа. 8 клас. Голасам душы і сэрца. Лірычныя жанры.


 

1. Што, на тваю думку, з’явілася вытокам, крыніцай паэзіі:

а) народныя казкі,

б) міфы,

в) нарордныя песні?

 

2. Пра які твор (лірычны ці эпічны) ідзе гутарка?

…На першым плане – эмоцыя, перажыванне. Твор не мае сюжэта, не паказвае чалавечыя характары ў іх развіцці і разнастайных сувязях. Пішацца ў форме маналога.

 

3. Вызначы від лірыкі, у якім аўтар:

а) Разважае пра сэнс чалавечага жыцця;

б) Выказвае думкі, пачуцці, звязаныя з грамадскімі праблемамі;

в) Шчыра і даверліва дзеліцца сваім таемным пачуццём.

 

4. Суаднясі твор і від лірыкі

а)“Цёплы вечар…”                         а) грамадзянская

б)“Беларусам”                                б)інтымная

в)“А ты ідзі”                                     в)пейзажная

г)“Дзе ты, зорка мая?”                г)філасофская

 

5. Каб вызначыць гэты від лірыкі, неабходна адказаць на пытанні:

• Як называецца апісанне прыроды ў літаратурным творы?

• Як называецца род літаратуры, які ўтварыўся ад назвы старажытнага музычнага інструмента.

 

6. Суаднясі назву твора і аўтара.

а)Якуб Колас                                           а)“Слуцкія ткачыхі”

б)Максім Багдановіч                            б)“Спадчына”

в)Уладзімір Караткевіч                      в)“Беларусам”

г)Янка Купала                                         г)“Беларуская песня”

 

7. Пазнач, якая інтанацыя найбольш характэрна для твораў

Максіма Багдановіча.

а) боль                                 б) гумар                             в) горыч

г) радасць                        д) гнеў                                   е) узнёсласць

ё) перажыванне            ж) задушэўнасць             з)светлы сум

 

8. Як называюць форму верша з 14 радкоў, які дзеліцца на дзве часткі: першыя дзве страфы развіваюць тэму, а ў наступных – робіцца вывад?

 

9. Для чаго, на твой погляд, патрэбна паэзія?

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры