Тэставы кантроль. 9 клас. Біяграфіі пісьменнікаў
Беларуская літаратура 9 клас
Тэставыя пытанні па біяграфіі пісьменнікаў: В. Дунін – Марцінкевіч, Я. Колас, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, М. Багдановіч
Тэст можна выкарыстоўваць для выяўлення ведаў вучняў па біяграфіі аднаго з пісьменнікаў, некалькіх або ўсіх адначасова.
1. Назавіце месца і час нараджэння
1. Фальварак Панюшкавічы Бабруйскага павета,1807 г.
2. Фальварак Вязынка Вілейскага павета, 1882 г.
3. Фальварак Свіраны Вілейскага павета, 1840 г.
4. Горад Мінск, 1891 г.
5. Засценак Акінчыцы Мінскай губерні, 1882 г.
2. Назавіце поўнае сапраўднае імя
1. Францішак Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч
2. Максім Адамавіч Багдановіч
3. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч
5. Вікенцій Іванавіч Дунін – Марцінкевіч
3. Назавіце псеўданім, якім падпісваў свае творы пісьменнік
1. Максім Кніжнік
2. Навум Прыгаворка
3. Тарас Гушча, Ганна Крум, Іван Торба
4. Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава
5. Вайдэлота, Левы, Вінцук з-пад Мінска
4. Назавіце сацыяльнае становішча ці асноўны занятак бацькоў
1. З былых прыгонных сялян
2. Ляснік
3. Арандатар
4. Небагатая шляхта
5. Якую адукацыю атрымаў
1. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта, з 1831 года служыў чыноўнікам
2. 1861 год, фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. У 1863 годзе закончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй
3. Беларуцкае народнае вучылішча. Агульна-адукацыйныя курсы Чарняева ў Пецярбурзе.
4. Нясвіжская настаўніцкая семінарыя. Аляксандраўскае ваеннае вучылішча
5. Юрыдычны Дзямідаўскі ліцэй
6. Назавіце першы друкаваны зборнік
1. 1913 г. Вільня. “Вянок”
2. 1910 г. Вільня. “Песні жальбы”
3. 1908 г. Пецярбург. “Жалейка”
4. 1891 г. Кракаў. “Дудка беларуская”
5. 1846 г. Вільня. “Сялянка. Опера ў двух актах”
7. Прадоўжыце сказ. Аўтар вядомы як перакладчык…
1. … “Слова пра паход Ігаравы”
2. …твораў Шаўчэнкі
3. …паэмы Міцкевіча “Пан Тадэвуш”
4. …твораў Гейне, Шылера, Пушкіна і г.д.
Глядзі працяг тэставай работы «Біяграфіі пісьменнікаў» на другой старонке
Старонка: 1 2
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!