Тэставы кантроль. 9 клас. Біяграфіі пісьменнікаў

8. Назавіце аўтара твора, з якога ўзяты радкі

1. За леты маладыя

Я зведаў модны свет

І ўсюды, дзе ні быў я,

Страчаў дзявочы цвет. (“Ідылія”)

 

2. Ой, не будзь ты лепей панам,

Ні вялікім капітанам,

Будзь, чым матанька радзіла… (“Калыханка”)

 

3. Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі

Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй. (“Мая малітва”)

 

4. Светлыя хмаркі, рунь залатая,

Дум небясоў чарада!

Вам незнаёма нядоля людская,

Клопат, згрызоты, нуда. (“Хмаркі”)

 

5. Шчасце ж гляне і ў даль пранясецца,

І магу я аб ім толькі сніць…

Дык няхай жа, няхай сабе рвецца

Мне жыццё, як сагніўшая ніць. (“З песняў мужыка”)

 

9. Калі і дзе было змешчана першае публічнае выступленне?

1. газета “Наша доля”, 1906 г.. “Наш родны край”

2. Часопіс “Край”, 1885 г. Публіцыстычныя творы

3. 1846 г. Вільня. “Ідылія”

4. Газета “Северо-западный край”, 1905 г. “Мужык”

5. Газета “Наша ніва”, 1907 г. “Музыка”

 

10. Якія гістарычныя падзеі прыпалі на час творчай дзейнасці

аўтара?

1. Буржуазная рэвалюцыя 1917 года.

2. Вызваленчы рух. Паўстанне пад кіраўніцтвам

Кастуся Каліноўскага

3. Распаад феадалізму, адмена прыгоннага права

4. Рэвалюцыі 1905 і 1917 г.г., беларусізацыя, калектывізацыя, рэпрэсіі…

5. Утварэнне БНР і БССР, уз’яднанне заходняй і усходняй Беларусі

 

11. Каго з пісьменнікаў можна лічыць

1. Пачынальнікам крытычнага рэалізму

2. Заснавальнікам беларускай нацыянальнай прозы

3. Заснавальнікам нацыянальнай драматургіі і тэатра

4. Адным з першых пачаў распрацоўку такіх вершаваных форм, як тэрцын, трыялет, актава, рандо, санет, скерца

5. Стваральнікам беларускай нацыянальнай камедыі і драмы

 

Дадатковыя пытанні (9 – 10 балаў)

 

1. Вызначце істотныя рысы, па якіх твор “Ідылія”, “Кепска будзе”, “Бандароўна” адносіцца да пэўнага жанру, роду;

2. Устанавіце сувязь тэматыкі творчасці пэўнага аўтара з гістарычнымі абставінамі ў краіне;

3. Вызначце матывы паводзін Бандароўны;

4. Вызначце дакладнасць звестак паэмы “Кепска будзе” або “Бандароўна” (што – аўтарскі вымысел, а што – рэальна-гістарычныя факты);

5. Скажыце, якія аўтары распрацоўвалі падобную тэму ў беларускай літаратуры, у сусветнай літаратуры ( на прыкладзе аднаго з аўтараў тэста);

6. Вызначце, якое месца займае герой у літаратуры, твор у літаратуры, падзеі ў творы (твор і аўтар на выбар);

7. Пакажыце значэнне твора, вобраза, падзеі з пункту гледжання сучаснасці (твор на выбар);

8. Сфармулюйце пытанне дыскусійнага характару.

 

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры