Нашы сябры

Уладзімір Караткевіч. Чазенія. Тэст. 10 клас


1. Што паслужыла асновай для напісання аповесці «Чазенія»?

а) Паездка на Далёкі Усход;

б) вучоба ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце;

в) дзяідінства, праведзенае ў Оршы.

2. Асноўнымі тэмамі аповесці «Чазенія» з’яўляюцца наступныя:

а) тэма кахання;

б) узаемаадносін бацькоў і дзяцей;

в) асэнсаванне наступстваў Чарнобыльскай трагедыі;

г) гарманічныя ўзаемаадносіны чалавека і прыроды.

3. Па якой прычыне Севярын апынуўся ў далёкім Прыморскім краі?

а) Паехаў следам за любімай жанчынай;

б) паслухаў свайго «шэфа», які параіў крыху адпачыць;

в) пасля доўгіх ваганняў вырашыў чарговы адпачынак правесці не на поўдні, а на Далёкім Усходзе.

4. Чым тлумачыцца паходжанне назвы крыніцы «Залатая»?

а) Вада ў ёй была жаўтаватага колеру і пры бляску сонца нагадвала пазалоту;

б) смак вады быў настолькі прыемным і карысным, што пазбаўляў людзей ад хвароб;

в) калісьці тут прышлыя кітайцы мылі золата.

5. Што Дзянісаў падарыў на памяць Будрысу?

а) Карціну з цудоўным пейзажам Прымор’я;

б) энцыклапедычны даведнік Прыморскага краю;

в) дубальтоўку і пяць патронаў да яе.

6. Адзнач рысы характеру, уласцівыя Севярыну.

а) Памяркоўнасць і няспешнасць;

б) смеласць і рызыкоўнасць;

в) уменне дараваць людзям нават тады, калі тыя абышліся з ім непрыстойна.

7. Які драпежнік выступае ў аповесці сімвалам усяго пачварнага і цёмнага?

а) Леапард; б) усурыйскі тыгр; в) рысь.

8. У чым заключаўся для Севярына асноўны сэнс пісьма ад Гражыны?

а) Дзяўчына больш яго не кахае;

б) Гражына ўдзячна яму за ўсё;

в) яна расчаравала яго прызнаннем, што гэта было мімалётнае захапленне.

9. 3 якой мэтай падаюцца ў аповесці сны галоўнага героя?

а) Каб нагадаць пра бацькоў і дзяцінства, напоўненае рамантыкай;

б) каб выявіць уяўленні аўтара пра ідэальныя адносіны ў сям’і;

в) каб патлумачыць прычыны апатыі і трывогі, якія ўсё больш мучылі Севярына Будрыса.

10. Суаднясі прыведзеныя ніжэй радкі з аповесці «Чазенія» з вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы:

1. «3ямля трапіла ў рой чорных зор, і паўсталі над ёй апакаліптычныя коннікі, імя якім – Смерць».

2. «I ўсе-ўсе слухаюць песню ночы: адны з надзеяй, другія з безнадзейнасцю. Адны — прымірыўшыся, другія — гатовыя зубамі бараніць жыццё».

3. «На табе, ні села ні пала. Хоць бы папярэдзіла».

а) Устойлівае спалучэнне;

б) параўнанне і метафарычны эпітэт;

в) антытэза.

 

Адказы

1. а. 2. а, г. 3. б. 4. в. 5. в. 6. б. 7. а. 8. б. 9. в. 10. 1б, 2в, 3а.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?