Нашы сябры

Уладзімір Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха. Тэст. 10 клас


1. Ад чыйго імя вядзецца аповед у аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»?

а) Ад імя аўтара; б) галоўнага героя; в) аднаго з другарадных персанажаў.

2. Якую прафесію меў Андрэй Беларэцкі?

а) Быў адвакатам; б) настаўнікам; в) фалькларыстам.

3. Чаму Беларэцкі ўсё ж вырашыў застацца ў Балотных Ялінах?

а) Захапіўся прыгожымі краявідамі;

б) пашкадаваў гаспадыню маёнтка;

в) знайшоў цікавы матэрыял для працы.

4. Што падарыў Дубатоўк Надзеі Яноўскай на паўналецце?

а) Пушысты кілім;

б) партрэт віноўніка радавога праклёну;

в) залаты пярсцёнак;

г) карціну з навакольным пейзажам.

5. Калі адбылася першая сустрэча Беларэцкага з дзікім паляваннем?

а) У час прагулкі разам з Надзеяй Яноўскай па ваколіцах Балотных Ялін;

б) калі вырашыў выклікаць на дуэль Варону, які абразіў яго гонар;

в) пры вяртанні з «халасцяцкай вечарынкі» ад Дубатоўка.

6. Суаднясі вобразна-выяўленчыя сродкі мовы з прыведзенымі радкамі з аповесці:

1. гіпербала; 2. метафара; 3. эпітэт.

а) «Мне стала страшна, калі я пабачыў сухі чорны бляск яго вачэй»;

б) «Як на грэх, адзіны за ўвесь дзень апошні прамень сонца прабіўся ў акно і зайграў у шкле, запаліў у ім дзясяткі рознакаляровых агеньчыкаў»;

в) «А цемра стала такая, калі знік месяц, што адыдзі далей ад вогнішча і не пабачыш пальца на руцэ».

7. Хто аўтар наступнай запіскі?

«Тое, чаму трэба, згіне. Ты лёзны чалавек, чужынец нейкі. Сыходзь з дарогі. Ты чужы тут, якая справа табе да праклятых радоў. Паляванне караля Стаха прыходзіць апоўначы. Чакай.»

а) Дубатоўк; б) Берман-Гацэвіч; в) Варона.

8. 3-за чаго Беларэцкі, размаўляючы са станавым прыставам па прычыне забойства Свеціловіча, з маху апярэзаў карбачом прадстаўніка ўлады?

а) 3-за абразы ў адрас Надзеі Яноўскай;

б) з-за абвінавачвання ў забойстве Свеціловіча;

в) з-за прапановы ціха і мірна з’ехаць з гэтых мясцін.

9. Смерць Бермана адбылася:

а) па прычыне цяжкай хваробы; б) дуэлі; в) самагубства; г) звычайнай памылкі.

10. Чым скончылася гісторыя з Малым Чалавекам?

а) Быў адасланы ў павятовую бальніцу для вар’ятаў;

б) яго тайна так і не была разгадана;

в) застаўся жыць у палацы.

11. Які звычай быў выкарастаны на пахаванні Свеціловіча каб паказаць, што род застаўся без нашчадкаў?

а) На магілу быў пакладзены надгробны камень з надпісам пра сканчэнне роду;

б) свяшчэннік выканаў спецыяльны абрад;

в) родавы герб быў раструшчаны аб надгробны камень.

12. Каму з герояў належыць наступная фраза: «Грошы ела б, на грашах спала».

а) Адной з прадстаўніц шляхты; б) ахмістрыні; в) Надзеі Яноўскай.

13. Пасля чаго Беларэцкі змяніў адносіны да гаспадыні Балотных Ялін?

а) Пасля прызнання ў каханні;

б) пасля асуджэння ёй свайго роду;

в) пасля просьбы заступіцца за яе.

14. Што яднае Беларэцкага і Свеціловіча?

а) Нежаданне мірыцца з несправядлівасцю;

б) рамантыка і рызыкоўнасць;

в) закаханасць у Надзею Яноўскую.

15. Каб стаць уладальнікам маёнтка, Дубатоўку трэба было:

а) аберагаць Надзею Яноўскую, над якой навісла смяртэльна пагроза;

б) даказаць у судзе, што ён сапраўдны ўладальнік Балотных Ялін;

в) знішчыць двух апошніх прадстаўнікоў роду Яноўскіх – саму гаспадыню і Свеціловіча.

16. Чаму ўлады не прымалі ніякіх захадаў супраць дзікага палявання?

а) Яно давала ім магчымасць трымаць у паслушэнстве просты люд;

б) такія спробы ўжо былі, але вынікаў не далі;

в) кіраўнік дзікага палявання быў сябрам мясцовых улад.

17. Вызнач лічбамі сюжэтную паслядоўнасць падзей у аповесці:

а) Знаёмства з Андрэем Свеціловічам на балі ў палацы Яноўскіх;

б) аповед эканомам легенды пра дзікае паляванне;

в) смерць Дубатоўка;

г) прыезд Беларэцкага да павятовага суддзі.

 

Адказы

1. б. 2. в. 3. б. 4. а, б. 5. в. 6. 1в, 2б, 3а. 7. б. 8. а. 9. 10. а. 11. в. 12. б. 13. б. 14. а. 15. в. 16. а 17. 1б, 2а, 3г, 4в.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Водгукі на “Уладзімір Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха. Тэст. 10 клас”

Пакінуць водгук

Што шукаеш?