Нашы сябры

Урок-абагульненне па творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. 7 клас


Праверачныя заданні. Работа ацэньваецца ў балах.

 

1. Назавіце гады жыцця і месца нараджэння пісьменніка:

а) 1812 — 1891, Віцебшчына;

6) 1886 — 1916, Берасцейшчына;

в) 1840 — 1900, Магілёўшчына;

г) 1808 — 1884, Міншчына;

д) 1807 — 1884, Гомельшчына

(Звярніцеся да падручніка 3б)

 

2. Дакажыце, што п’еса «Ідылія» — твор, які мае рысы розных літаратурных кірункаў.

(5б)

 

3. Акрэсліце творчы дыяпазон асобы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча:

а) паэт;                            д) тэатральны акцёр;                          ж) музыкант;

б) празаік;                      е) рэжысёр;                                               з) публіцыст;

в) драматург;               ё) перакладчык;                                      і) асветнік

г) акцёр аматарскай сцэны;

(Звярніцеся да літаратурнага сшытка 3б)
 
4. Што найбольш яскрава раскрывае асобу гаспадара маёнтка Кароля Лятальскага? Як называе ён край і сваіх сялян?

(Звярніцеся да п’есы «Ідылія» 4б)

 

5. Падкрэсліце назвы кніг, якія належаць пяру В. Дуніна-Марцінкевіча:

а) «Дудка беларуская»;       д) «Скрыпка беларуская»;                з) «Песні-жальбы»;

б) «Дажынкі»;                            е) «Вечарніцы»;                                       і) «Гусляр»

в) «Смык беларускі»;             ё) «Жалейка»;

г) «Гапон»;                                  ж) «Шляхам жыцця»;

(2б)

 

6. Напішыце, каму з герояў п’есы належаць трапныя выказванні, прыказкі, прымаўкі: «шчыра сказана, як звязана», «мужык, як варона, а хіцёр, як чорт», «вялікага сабакі вялікі брэх»

(Звярніцеся да п’есы «Ідылія» 2б)

 

7. Падкрэсліце імя героя, якое ўзяў В. Дунін-Марцінкевіч у якасці псеўданіма:

а) Кароль Лятальскі;                              г) Дабровіч;

б) Навум Прыгаворка;                            д) Выкрутач

в) Ціт;

(Звярніцеся да энцыклапедыі 3б)

 

8. Напішыце сачыненне на адну з тэм:

«Вобраз Навума Прыгаворкі ў п’есе Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія»». «Вобраз Юліі і Кароля Лятальскага ў п’есе»

(5б)

 

Рэфлексія:

Самае цікавае заданне…

Самае складанае заданне…

Адлюструйце свой настрой:

 

Аўтар С. Лявоненка

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?