Нашы сябры

Урок пазакласнага чытання. 6 клас. Янка Маўр. Палескія рабінзоны


Эпіграф: “Кніга для дзяцей павінна быць толькі добрай кнігай —цікавай і карыснай». Янка Маўр

Абсталяванне: выстаўка кніг пісьменніка, плакаты з выказваннямі пра творчасць, малюнкі паводле любімых эпізодаў з маўраўскіх аповесцей, партрэт Янкі Маўра, водгукі на кнігі пісьменніка.

Заняткі пачынаюцца з кароткай уступнай гутаркі настаўніка, у якой ён паведамляе, што ўрок прысвячаецца творчасці Янкі Маўра, і ў час яго будуць абмеркаваны кнігі гэтага таленавітага пісьменніка.

Далей настаўнік падкрэслівае, што кнігамі Янкі Маўра захаплялася не адно пакаленне дзяцей і падлеткаў, і пацвярджае свае словы наступным выказванвем Івана Мележа:

«Янка Маўр адкрыў мне, які вялікі, бататы і прыгожы свет, што нас акружае, навучыў бачыць не толькі тое, што перед вачыма, але і далёка навокал».

Затым папярэдне падрыхтаваныя вучні распавядаюць пра найбольш цікавыя старонкі біяграфіі заснавальніка беларускай дзіцячай літаратуры. Дапоўняць іх два шасцікласнікі — адзін у ролі пісьменніка, другі ў ролі журналіста.

«Журналіст» прапануе «пісьменніку» адказаць на наступныя пытанні:

Пытанні

1. Чаму бацька Івана Фёдарава памяняў сваё прозвішча?

2. Ці падабалася Івану вучыцца ў пачатковай школе?

3. Якую спецыяльнасць атрымаў Іван Фёдараў пасля заканчэння рамеснага вучылішча?

4. Чаму будучы пісьменнік вырашыў паступіць у настаўніцкую семінарыю?

5. Якое захапленне з’явілася ў Івана Фёдарава, калі ён вучыўся ў настаўніцкай семінарыі?

6. Калі пачаў пісаць будучы белетрыст свае першыя творы?

7. Дзе і калі з’явіліся яго першыя друкаваныя радкі?

8. Якую ролю ў творчасці Янкі Маўра адыграў Максім Горкі?

9. Чаму Іван Фёдараў узяў псеўданім Янка Маўр?

 
Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў кнізе М. Яфімавай «Цэлы свет— дзецям» (Творчы партрэт Янкі Маўра).

Пасля невялікага аповеду пра жыццё Янкі Маўра і івтэрв’ю з «пісьменнікам» настаўнік прапануе вучням падзяліцца на тры творчыя групы. Перад кожнай групай ён ставіць задачу: як мага цікавей расказаць, прадставіць маўраўскую аповесць, якая іх асабліва ўсхвалявала, захапіла, уразіла.

Першай абмяркоўваецца аповесць «Сын вады», бо, паводле ўспамінаў сучаснікаў, калі ў Янкі Маўра спыталі, якая напісаная ім кніга падабаецца больш за ўсе, то пісьменнік адказаў: «Мабыць, «Сын вады».

Другая творчая група запрашае ўсіх прысутных у цікавае падарожжа разам з «Палескімі рабінзонамі». 3 удзельнікамі трэцяй творчай групы, якая прадстаўляе аповесць «У краіне райскай птушкі», вучні накіруюцца ў падарожжа ў далёкую Новую Гвінею.

У ходзе абмеркавання шасцікласнікі сцісла перадаюць змест прачытаных твораў, дзеляцца сваімі ўражаннямі, даюць ацэнку маўраўскім героям і апісаным падзеям, свае думкі пацвярджаюць выказваннямі вядомых пісьменнікаў, крытыкаў, зачытваюць лепшыя водгукі. Асаблівую цікавасць можа выклікаць у вучняў інсцэніроўка твораў ці чытанне па ролях, прагляд мультыплікацыйных фільмаў, зробленых паводле гэтых твораў.

Настаўнік распавядае пра тое, што Янка Маўр вельмі любіў выступаць перад юнымі чытачамі. I часта можна было ад пісьменніка пачуць словы, якія ён гаварыў не то жартам, не то сур’ёзна:

— Мала ты, браток, чытаеш. А мо нават і зусім не бярэш кніг у рукі. А вось твайго суседа дык за вушы ад іх не адцягнеш.

— Адкуль Вы гэта ведаеце? — запытаецца хто-небудзь.

— Па твары бачу.

I трэба сказаць, амаль заўсёды ўгадваў. Здаецца толькі адзін раз памыліўся. Пра гэты выпадак ён часта ўспамінаў. Сядзіць кірпаты хлопчык на задняй парце — на «галёрцы» і, здаецца, нічым на свеце не цікавіцца. Пісьменнік пытаецца ў яго:

— А ты, напэўна, і не чуў пра «Палескіх рабінзонаў»?

А ён пытанне ў адказ:

— А дзе Мірон і Віктар узялі вяроўку, каб звязаць бандытаў?

Янка Маўр аж за галаву схапіўся:

— I праўда, адкуль узялася вяроўка?

Пісьменнік не раз чытаў і перачытваў твор і не заўважыў такой істотнай хібы, рэдактар не заўважыў, карэктар, а хлопчык — вось малайчына — адразу «падсёк»…

Вучням-чытачам прапаноўваецца літаратурная віктарына «Пазнай маўраўскіх герояў па апісанні».

Віктарына

1. “…вызначаўся адзін мужчына трохі вышэйшага росту, відаць, дужэйшы за іншых і нават здавалася, нібы з твару разумнейшы” (Павадыр, важак, аповесць «Чалавек ідзе»).

2. “…худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачыма, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі” (Мірон, аповесць «Палескія рабінзоны»).

3. “…чалавек сярэдняга росту, жоўты, з вузкімі касымі вачыма” (Чунглі, аповесць «У краіне райскай птушкі»).

4. «Гэта быў чалавек гадоў дваццаці пяці, апрануты ў вельмі дзіўную вопратку: яна была пашыта з птушыных шкурак» (Нгара, аповесць «Сын вады»).

5. “Гэта быў немалады ўжо, але юркі, хітры, дасціпны чалавек з бегаючымі вочкамі і казлінай бородкой” (грэк Кандаракі, аповесць «У краіне райскай птушкі»).

6. “…прысадзісты, карчасты, чарнявы з круглым пляскатым тварам” (Віктар, аповесць «Палескія рабінзоны»).

7. “…высокі мужчына, гадоў под сорок, чысты, голены твар яго выказваў гордасць і самаўпэўненасць. Ён заўсёды быў спакойны” (містэр Скот, аповесць «У краіне райскай птушкі»).

 
Настаўнік падводзіць вынікі ўрока, разам з вучнямі выбірае і адзначае лепшую творчую групу, самых актыўных удзельнікаў, выстаўляе і каментуе выстаўленыя за урок адзнакі.
 
Аўтар Святлана Грыцкевіч

 
———————
 
Для человека, живущего в мире, где практически во всех сферах жизнедеятельности господствует компьютеризация, изучение информатики в школе является актуальной необходимостью. Владение хотя бы азами компьютерной грамотности даст возможность подрастающему поколению чувствовать себя более уверенно в условиях нынешнего времени. Но мало донести учащимся важность изучаемого предмета, нужно заинтересовать и дать толчок к дальнейшему саморазвитию. В осуществлении поставленной цели помогут уже проверенные на практике разработки к урокам информатики, которыми любезно делятся опытные преподаватели. Воплощение многолетних трудов, исследовательской и практической деятельности – ценный багаж как для молодых учителей, так и для специалистов со стажем.
 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?