Нашы сябры

Янка Купала. Жыццё i творчасць. Тэст


1. Янка Купала — літаратурны псеўданім народнага паэта Беларусі. Сапраўлнае імя і прозвішча — … (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).

2. Дзень яго нараджэння супадае … (са святам Івана Купалы).

3. Ён нарадзіўся … (7.ііпеня 1882г. у фальварку Вязынка, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці).

4. Бацька Івана Луцэвіча быў … (дробным арандатарам).

5. У сямігадовым узросце Іван Луцэвіч пайшоў у школу. Вучыўся ў … (Сенніцкім двухкласным народным вучылішчы, пасля пераезду у Мінск — у прыватнай падрыхтоўчай школе і у вандроўных настаўнікаў).

6. У 1898 г. … (закончыў Бяларуцкае народное вучылішча).

7. Не маючы магчымасці закончыць вышэйшую навучальную ўстанову, шмат чытаў. Асабліва цікавіўся творамі … (Мікалая Някрасава, Міхаіла Кольцова, Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермонтова, Тараса Шаўчэнкі, Адама Міцкевіча, Марыі Канапніцкай).

8. Вялікае ўражанне на юнака зрабілі творы … (Максіма Горкага).

9. У 1905 г. пазнаёміўся з кнігамі, пад уплывам якіх пачаў пісаць на беларускай мове. Аўтарамі гэтых кніг былі… (Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч).

10. 15 мая 1905 г. у прагрэсіўнай рускамоўнай газете «Северо-Западный край» быў надрукаваны першы беларускі твор Я. Купалы. Гэта быў верш … («Мужык»).

11. 1908 год знамянальны ў жыцці паэта, бо … (выйшла першая кніга паэзіі «Жалейка»).

12. У 1909 г. Я. Купала паехаў у Пецярбург і … (паступіў на агульнаадукацыйныя курсы А. Чарняева).

13. У 1910 г. выйшаў другі зборнік вершаў Янкі Купалы, які прынёс паэту яшчэ большы поспех. Зборнік называўся … («Гусляр»).

14. Адзін з Купалавых вершаў быў высока ацэнены Максімам Горкім, да рэвалюцыі быў пакладзены на музыку, пазней перакладзены на 81 мову, а да 100-годдзя з дня нараджэння паэта быў выдадзены асобнай кнігай. Гэта верш … («А хто там ідзе?»).

15. Падчас вучобы ў Пецярбургу Я. Купала прыязджаў да маці і сясцёр на хутар Акопы. У тэты час, апрача шматлікіх вершаў, былі напісаны паэмы … («Бандароўна», «Яна і я», «Магіла льва»).

16. У Акопах былі напісаны п’есы … («Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо»).

17. У 1913 г. у Пецярбургу выйшаў трэці паэтычны зборнік … («Шляхам жыцця»).

18. Пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу Я. Купала вярнуўся ў Вільню. Тут ён сустрэўся з расейскім паэтам … (Валерыем Брусавым).

19. У Вільні пясняр працаваў у беларускім выдавецтве, у газеце … («Наша Ніва»).

20. Жывучы ў Вільні, паэт падтрымліваў сяброўскія адносіны з … (дзеячамі літоўскай культуры).

21. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі Я. Купала жыў у… (Смаленску).

22. У 1919 г. паэт пераехаў у Мінск. Пачалася белапольская акупацыя Беларусі. Паэзія Я. Купалы ў гэты час была прасякнута ідэяй … (свободы Радзімы).

23. Названая ідэя гучыць у вершах … («Час», «На сход», «Свайму народу», «Прарок»).

24. Пасля Рыжскага мірнага пагаднення 1921 г. пачаўся новы перыяд літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Я. Купалы: у 1921 г. … (разам з Я. Коласам стаў заснавальнікам Інстытута беларускай культуры), у 1928 г. … (быў абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларусі).

25. У 1925 г. у сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці Я. Купалу было прысвоена званне … (народнага паэта Беларусі).

26. Сцвярджэнне чалавечай годнасці беларуса — адзін з галоўных матываў лірыкі Я. Купалы. Гэты матыў гучыць у вершах … («Я мужык-беларус», «3 песень беларускага мужыка», «Аратаму», «Думкі», «Спрасоння»).

27. У аснове купалаўскага гуманізму ляжыць ідэя … (гістарычнага ўзвышэння чалавека працы).

28. Лірыка Я. Купалы адухоўлена глыбокім пачуццём любові да Радзімы, веры ў яе свабоду і шчасце. Сведчанне таму — вершы … («Выйдзі…», «Маладая Беларусь», «Я ад вас далека…», «Бацькаўшчына»).

29. Патрыятычныя матывы гучаць у такіх ранніх рамантычных паэмах, тэматыкай звернутых да мінулага, як … («Курган», «Магіла льва», «Бандароўна»).

30. Першай драматычнай паэмай была … («Адвечная песня»).

31. Першы драматургічны твор Я. Купалы — … («Паўлінка»).

32. Перлінай беларускага мастацтва яе назваў … (Аляксандр Твардоўскі).

33. Упершыню п’еса была пастаўлена … (27студзеня 1913 г. у Вільні на вечарынцы беларускім музычна-драматычным гуртком).

34. «Паўлінка» экранізаваная ў … (1952 г. студыяй «Беларусьфільм»).

35. У 1973 г. па матывах «Паўлінкі» створана … (аднайменная музычная камедыя, лібрэта Алеся Бачылы, музыка Юрыя Семянякі).

36. «Я ўклаў у гэту п’есу ўсё лепшае, што было ў маёй паэзіі», — сказаў Я. Купала пра … (драму «Раскіданае гняздо»).

37. Я. Купала на нацыянальнай глебе развіваў традыцыі … (славянскага, рэалізму і рамантызму).

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?