Нашы сябры

Жыццёвы і творчы шлях Аркадзя Куляшова. Тэст. 10 клас


1. У Аркадзя Куляшова ёсць верш «Мае пасведчанне», дзе ён гаворыць пра год свайго нараджэння:

Дадзена яно сабе самому
У тым, што нарадзіўся ў год вайны.
Нянек не было ў мяне, вядома,
Песень не спявалі мне яны.

Які гэта год?

2914 г., 1915 г., 1917 г.

2. Назва верша Аркадзя Куляшова гаворыць пра яго родныя мясціны. Назавіце гэты верш.

«Стаіць на ўзлессі дом», «Мая Бесядзь», «Я хаце абавязаны прапіскаю».

3. Колькі гадоў было пачынаючаму паэту, калі быў надрукаваны яго першы зборнік?

10, 16, 18

4. Як называўся першы верш Аркадзя Куляшова?

«Крылы», «Ты, мой брат…», «Толькі ўперад». .

5. Пра які твор рускага паэта Аркадзь Куляшоў пісаў, што ён «як паэт сваім нараджэннем абавязаны іменна гэтаму твору»?

«Яўгеній Анегін» А.Пушкіна, «Краіна Муравія» А.Твардоўскага, «Вяртанне на радзіму» С.Ясеніна.

6. Назавіце перадваенны твор паэта, дзе ён гаворыць аб цяжкіх выпрабаваннях свайго пакалення ў будучай вайне.

«На сотай вярсце», «Хлопцы апошняй вайны», «Бюро даведак».

7. Які верш паэта ваеннага часу карыстаўся выключным поспехам у чытачоў-воінаў?

«Ліст з палону», «Балада аб чатырох заложніках», «Над брацкай магілай».

8. Назавіце твор, які пачынаецца радкамі:

Як роднай галінкі дубовы лісток адарваны,
Родны Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны.

«Баранаў Васіль», «Сцяг брыгады», «Хлопцы апошняй вайны «.

9. Аб якой паэме Аркадзя Куляшова А.Твардоўскі пісаў, што яна з’яўляецца «голасам сэрца, поўнага болю за родную беларускую зямлю, плачам па ей і гарачай светлай верай у яе сілы… у яе вызваленне»?

«Хлопцы апошняй вайны», «Сцяг брыгады», «Прыгоды цымбал «.

10. Назавіце жаночае імя, якое часта сустракаецца ў творах паэта.

Лізавета, Алеся, Аленка.

11. Назавіце адзін з самых любімых твораў Аркадзя Куляшова са школьных гадоў.

«Спеў аб Гаяваце», «Яўгеній Анегін», «Хто смяецца апошнім «.

12. Хто перакладаў шмат твораў Аркадзя Куляшова на рускую мову?

М.Ісакоўскі, А.Твардоўскі, У.Маякоўскі.

13. За які твор паэту прысуджана Дзяржаўная прэмія?

«Хлопцы апошняй вайны», «Сцяг брыгады», «Перамога».

14. Хто сказаў аб паэце: «У Беларусі ёсць салавей паэзіі Аркадзь Куляшоў»?

А.Талстой, А.Твардоўскі, С.Ясенін.

15. У якім годзе А.Куляшоў атрымаў званне народны паэт Беларусі?

1963 г., 1968 г., 1970 г.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?