Нашы сябры

Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага. Тэст. 9-11 клас


1. Калі нарадзіўся Кузьма Чорны?

1890 г., 1901 г., 1905 г.

2. Назавіце месца яго нараджэння.

Маёнтак Боркі, Мінск, Гародня.

3. Чым займаліся бацькі Кузьмы Чорнага?

Маці — ткачыха, рабочая, кухарка.

Бацька — парабак, цясляр, рабочы.

4. Назавіце дату з’яўлення першага апавядання пісьменніка.

10 мая 1923 г., 5 мая 1923 г., 8 верасня 1926 г.

5. Дзе яно было надрукавана?

Газета «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска».

6. Як называлася гэтае апавяданне?

«На граніцы», «Рамонтная брыгада», «Звяга».

7. Якога пісьменніка Кузьма Чорны лічыў «першым», а значыць, самым важным літаратурным настаўнікам?

Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Янка Купала.

8. Хто з беларускіх пісьменнікаў зазначыў: «Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на Кузьму Чорнага. Яго апавяданне «Дзякуй богу», як шклянка, паказвае, што аўтар добра ведаў быт беларускай вёскі. Гэта відаць з цыкла яго апавяданняў, якія друкаваліся ў «Беларускай газеце»?

Максім Багдановіч, Якуб Колас, Змітрок Бядуля.

9. Якія важныя падзеі ў жыцці беларускага народа знайшлі адлюстраванне ў творчасці Кузьмы Чорнага?

Грамадзянская вайна, уз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй, Вялікая Айчынная вайна.

10. Якія творы Кузьма Чорны прысвяціў паказу калектывізацыі?

«Лявон Бушмар», «Вясна», «Ідзі, ідзі».

11. Назавіце творы, напісаныя на тэму граніцы, якая «рэзала жывое цела народа папалам».

«Дарагуся», «Вясна», «Вялікі дзень».

12. Якія буйныя празаічныя творы Кузьмы Чорнага вы ведаеце?

«Трэцяе пакаленне», «На ростанях», «Мядзведзічы».

13. Успомніце творы, якімі пісьменнік адгукнуўся на падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

«Вялікае сэрца «, «Семнаццаць год «.

14. Якія драматычныя творы пісьменніка вы ведаеце?

«Ірына», «Раскіданае гняздо», «Паўлінка».

15. Дзе працаваў Кузьма Чорны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны?

«Савецкая Беларусь», «Беларуская веска», «Вожык».

16. Назавіце апошні, незакончаны твор пісьменніка.

«Скіп’еўскі лес «, «Пошукі будучыні», «Вялікае сэрца «.

17. Калі памёр Кузьма Чорны?

1944 г., 1945 г., 1942 г.

18. У якім годзе на магіле К. Чорнага пастаўлена стэла?

1945 г., 1946 г., 1947 г.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?