Нашы сябры

Будова складаназалежных сказаў. Тэст. 9 клас


1. Хоць вецер ужо заціх, але дрэвы яшчэ шумелі.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

2. Дзе адшукаць такія словы, каб песняй уславіць цябе?

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

3. Хлопцы рушылі да трох хат, што стаялі крыху наводшыбе ад вуліцы.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

4. Хоць і восень, а святло так і льецца цераз край.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

5. Пакой, у якім жыве Веніямін, тыповы для інтэрната.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

6. Доўга людзі цешыліся з цудаў, што рабіў Люцыян Таполя.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

7. Чым хутчэй набліжалася хмара, тым больш зласлівымі рабіліся яе парывы.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

8. На покуці села ў хаце доля, якую бачылі ў сне.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

9. Якая птушка, такі і галасок.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

10. Дзед прачнуўся рана, бо толькі што пачынала развідняцца.

а) даданы сказ пасля галоўнага;

б) даданы сказ у сярэдзіне галоўнага;

в) даданы сказ перад галоўным.

 

Глядзець адказы

Адказы

1 в, 2 а, 3 а, 4 в, 5 б, 6 а, 7 в, 8 а, 9 в, 10 а.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?