Кантрольная дыктоўка з граматычным заданнем. 5 клас. Словаўтварэнне і арфаграфія.
Дыктоўка
Гарачая пара
З раніцы да вечара палыхалі горны ў кузні, якая займала прасторную прыбудову да майстэрні. Гудзенне ліловага агню ў горнах, бесперапынны прастук малаткоў напаўнялі памяшканне. Праз напаўрасчыненыя дзверы відаць было застаўленае машынамі шырокае памяшканне. Большасць трактароў ужо была разабрана. Каля кожнага з іх працавалі людзі, клапатліва аглядалі вузлы, дэталі, разбіралі, мылі ў керасіне, зноў збіралі асобныя часткі. Натужна рыпелі тросы старога пад’ёмніка, пераносілі кабіны, маторы, крыллі, восі. Сіпела полымя аўтагену. Гудзеў у кутку такарны станок. Пахла газай, машынным маслам, гарачай жалезнай стружкай. (І. Шамякін)
Граматынае заданне
1. Да наступнага слова падбярыце аднакаранёвыя. Утварыце і запішыце граматычныя формы слова.
В 1: клад
В 2: смала
В 3: пісаць
В 4: адказ
2. Дапоўніце словаўтваральныя ланцужкі.
В 1: клей — … — … — … — … — наклейка; піла — … — … — распіл.
В 2: дакладваць — … — … — … — дакладчыца; смала — … — … — прасмолены.
В 3: мазь — … — … — замазка; класці — … — … — кладаўшчык.
В 4: конь — … — … — конніца; золата — … — … — пазалочаны.
3. Зрабіце марфемны разбор слоў.
В 1: перастрэлка, перабеглі, прасмолены.
В 2: пазалочаны, засмалілі, пісьмннік.
В 3: перавалачны, высокапаважаны, кладаўшчыца.
В 4: выкладка, пабраталіся, нарукаўнік.
4. Выканайце словаўтваральны разбор слова.
В 1: вартаўнік
В 2: вадакачка
В 3: лесніковы
В 4: садавіна
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!