Нашы сябры

Кантрольная работа. Марфеміка і словаўтварэнне. 11 клас.


Аформіце тэкст у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі беларускай мовы. Зрабіце марфемны і словаўтваральны аналіз падкрэсленых слоў з тэксту задання.

 

Добры дзень роднае мяс(це,тэ)чка! На вайне Васіль нават думаць баяўся што жывы здаровы верн…цца дамоў. I вось в…рнуўся. Дзень хмурны змрочны зямля яшчэ (не) пакрыта снегам але Васіль на гэта не зважае. Ён поўны радасці і ўтрапення што застаўся жывы. Нібы (на) нава нарадзіўся на свет.

Паўстае пытанне дзе вучыцца? На стацы…нары Васіль відаць не ўтрымаецца. Патрэбна дапамога. А якую Васіль можа мець дапамогу калі бацька па-ранейшаму працуе стрэлачнікам мае мізэрны заробак а па хаце выдыбаюць два школьнік(а,і) Сяргей і Люся якія за час (В,в)асілёвай а…сутнасці прыкметна падраслі і несучы за пл…чамі сумкі з кнігамі а ў руках чарнільніцы (невылівайкі) важна кіруюць у школу.

Петрык працуе ў Гом…лі малатком з доўгай ручкай абстук…вае колы бандажы восі вагонаў. За свой заробак Петрык у горадзе пракарміцца (не) можа і прагне перавесціся на местачковую станцыю.

Да вайны калі Васіль выбіраючыся ў грыбы блукаў па саснов(ым,ых) пералеск(ам,ах) верас(ам,ах) у ягонай душы нарадзілася блакітная мара паступіць у КІЖ (К,к)амуністычны (I,і)нстытут (Ж,ж)урналістыкі. А цяпер КІЖа няма ён нібыта стаў факультетам БДУ (Б,б)еларускага (Дз,дз)яржаўнага (У,у)ніверсітэта. Як дабрацца да (той,таго) БДУ тым болей што (паў)года ўжо ідуць заняткі.

 

Гатовы варыянт кантрольнай работы

 

Добры дзень, роднае мястэчка! На вайне Васіль нават думаць баяўся, што жывы, здаровы вернецца дамоў. І вось вярнуўся. Дзень хмурны, змрочны, зямля яшчэ не накрыта снегам, але Васіль на гэта не зважае. Ён поўны радасці і ўтрапення, што застаўся жывы. Нібы нанава нарадзіўся на свет.

Паўстае пытанне: дзе вучыцца? На стацыянары Васіль, відаць, не ўтрымаецца. Патрэбна дапамога. А якую Васіль можа мець дапамогу, калі бацька па-ранейшаму працуе стрэлачнікам, мае мізэрны заробак, а па хаце выдыбаюць два школьнікі — Сяргей і Люся, — якія за час Васілёвай адсутнасці прыкметна падраслі і, несучы за плячамі сумкі з кнігамі, а ў руках чарнільніцы-невылівайкі, важна кіруюць у школу.

Петрык працуе ў Гомелі: малатком з доўгай ручкай абстуквае колы, бандажы, восі вагонаў. За свой заробак Петрык у горадзе пракарміцца не можа і прагне перавесціся на местачковую станцыю.

Да вайны, калі Васіль, выбіраючыся ў грыбы, блукаў па сасновых пералесках, верасах, у ягонай душы нарадзілася блакітная мара: паступіць у КІЖ — Камуністычны інстытут журналістыкі. А цяпер КІЖа няма — ён нібыта стаў факультэтам БДУ — Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Як дабрацца да таго БДУ, тым болей, што паўгода ўжо ідуць заняткі.

 

Марфемны аналіз падкрэсленых слоў глядзі тут

Словаўтваральны аналіз падкрэсленых слоў глядзі тут

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?