Нашы сябры

Марфеміка і словаўтварэнне. Тэст. 11 клас. Частка 2


1. Укажыце словазлучэнні, у якіх падкрэсленыя словы не маюць прыставак.

а) наяўны разлік, б) разбіць нашчэнт, в) вострыя нажніцы, г) ненавісны вораг, д) прыгожая назва, е) нашэнне зброі, ё) народны паэт, ж) недаспелы яблык, з) цікавы нарыс, і) мінскі напрамак, к) перапісаць нанава, л) належны ўзровень

2. Якія словы маюць невытворныя асновы?

а) важны, б) работа, в) сямёра, г) абрыў, д) фармальны, е) невад, ё) абруч, ж) затвор, з) пасцілка, і) аповесць, к) сінь, л) мурашка.

3. Якія падкрэсленыя словы маюць вытворныя асновы?

а) свежыя памідоры, б) песні-жальбы, в) родная прырода, г) вядомы унікум, д) чарнільная ручка, е) высокая лесвіца, ё) кропля расы, ж) раскласці пасьянс, з) чорны пісталет, і) плата за праезд, к) сустрэліся летась, л) вясёлы ўнук.

4. Якое слова мае дзве прыстаўкі, корань, чатыры суфіксы і нулявы канчатак?

а) адрэкамендавацца, б) вынаходніцтва, в) папавазіўся, г) бязбоязна, д) неажыццявімасць, е) панахадзілася.

5. Аднакаранёвыя словы (1), словы з аманімічнымі каранямі (2), рознакаранёвыя словы (3). Пастаўце адпаведную лічбу і графічна абазначце карані.

Застоліць — застольны (…), жаночасць — жаноцкасць (…), падручнік — наручнікі (…), запалёны — запалены (…), нарада — дарадчык (…), заможна — няможна (…), згарэў — прыгорак (…), жніўны — жнівеньскі (…), ношка — падносіць (…), вада — падводзіць (…), народ — адрадзіць (…), замок — замокнуць (…).

6. Укажыце словы, правільна падзеленыя на марфемы.

а) па-с-па-чу-ва-ць, б) за-канч-ва-цца, в) ад-бель-ван-н-е, г) не-на-ў-мыс-н-а, д) раз-дроб-л-ен-асць, е) вы-куп-і-л-і, ё) прывыч-к-а, ж) скош-а-н-ы, з) не-літ-асц-ів-а, і) учор-а, к) учара-шн-і, л) бар-а-ць-б-ітØ.

7. Якія словы адпавядаюць схемам: «прыстаўка + корань + суфікс + канчатак + постфікс» (1), «прыстаўка + корань + суфікс + суфікс + постфікс» (2), «прыстаўка + корань + канчатак» (3), «прыстаўка + корань + суфікс — суфікс + канчатак + постфікс» (4)? Пастаўце адпаведную лічбу.

насміхацца, пагнулася, аддаляешся, здзіўляюцца, абліліся, атручвацца, замова, спяшаючыся, перацягваецца, непакоіцца, паборы, павязка, прыслухаліся, увенчвацца, паганы.

8. Замяніце словазлучэнні адным словам-адпаведнікам.

а) чалавек, які гуляе ў футбол — … , б) наведвальнік тэатра — … , в) наведвальнік магазіна — … , г) наведвальнік бібліятэкі — … , д) наведвальнік паліклінікі — … , е) асоба, якая займаецца барацьбой сумо — … , ё) асоба, якая пастаянна карыстаецца паслугамі каго-небудзь або чаго-небудзь — …

9. 3 дапамогай адпаведных суфіксаў утварыце словы з памяншальна-ласкальным значэннем.

а) агонь — … , б) песня — … , в) вагон — … , г) стол — … , д) сотня — … , е) бяроза — … , ё) вішня — …, ж) корань — …, з) сонца — …, і) струмень — …, к) чамадан — … , л) чарэшня — …

10. Укажыце словы, утвораныя суфіксальным спосабам.

а) зрэдку, б) бульбакапалка, в) кудысьці, г) даверху, д) горача, е) мінскі, ё) падбегчы, ж) скланяльны, з) падысці.

11. У якіх парах слоў другія словы ўтварыліся ад першых?

а) перапісаць → перапіс, б) вера → вернасць, в) прыгожа → прыгожы, г) настаўнічаць → настаўнік, д) просьба → прасіць, е) урадзіць → ураджай, ё) казка → казачны, ж) чырвань → чырвоны, з) бель → выбелены.

12. Укажыце словы, утвораныя прыставачным спосабам.

а) імгла, б) недасаліць, в) абгон, г) па-сучаснаму, д) перанумараваць, е) перапалох, ё) пройгрышны, ж) прыбліжэнне, з) замнога.

13. Якія словы ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам?

а) зазімак, б) удумацца, в) па-людску, г) запісаць, д) дамовіцца, е) улева, ё) датэрмінова, ж) падземны, з) асмеліцца.

14. Якія словы ўтвораны складана-суфіксальным спосабам?

а) металарэжучы, б) двухрадкоўе, в) філфак, г) малаверагодны, д) чатырохпавярховы, е) абібок, ё) школа-інтэрнат, ж) фотаапарат, з) пяцітонны.

15. Якія абрэвіятуры належаць да гукавых?

а) ДУМ, б) БДУ, в) СНД, г) ВКЛ, д) ААН, е) МУС, ё) СНІД, ж) АТК, з) МТЗ, і) НАТО, к) ЗАГС, л) БДПУ.

 

Адказы

1. в, г, е, ё, з, л

2. а, е, ё, ж, і

3. б, г, і, к

4. д

5. За-стол-іць — за-столь-ны (2), жаноч-асць – жаноц-касць (1), падручнік — на-руч-нікі (3), за-пал-ёны — за-пал-ены (2), на-рад-а — да-рад-чык (1), заможн-а — ня-мож-на (3), з-гар-эў — пры-гор-ак (2), жніў-ны – жнівень-скі (3), нош-ка – пад-нос-іць (1), вад-а — пад-водз-іць (2), народ — ад-радз-іць (3), за-мок — за-мок-нуць (2).

6. а, г, е, з, к, л

7. Насміхацца (2), здзіўляюцца (1), замова (3), непакоіцца (2), пагнулася (4), абліліся (1), спяшаючыся (-), наборы (3), аддаляешся (1), атручвацца (2), перацягваецца (1), павязка (-), прыслухаліся (4), увенчвацца (2), паганы (3).

8. а) футбаліст, б) глядач, в) пакупнік, г) чытач, д) пацыент, е) суматоры, ё) кліент.

9. а) агеньчык, б) песенька, в) вагончык, г) столік, д) соценька, е) бярозка, бярозанька, бярозачка, ё) вішанька, ж) карэньчык, з) сонейка, і) струменьчык, к) чамаданчык, л) чарэшанька.

10. д, е, ж

11. а, е, ё

12. б, д, з

13. а, в, е, ж

14. а, б, д, з

15. а, д, е, ё, і, к

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?