Падагульняльнае тэставае заданне. 6 клас. Мова. Маўленне. Тэкст.
1. Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца:
а) беларуская г) руская
б) польская д) англійская
в) украінская
2. Выраз “Родны Край” можна замяніць словам:
а) Бацькаўшчына б) Радзіма в) Айчына
3. Мова – гэта:
а) найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі;
б) сістэма сродкаў для выражэння думак і пачуццяў;
в) уладкаваная сістэма моўных сродкаў (гукаў, слоў, словазлучэнняў, сказаў).
4. Якую функцыю, акрамя зносін паміж людзьмі, выконвае беларуская мова?
а) фарміруе кожнага чалавека як асобу;
б) яднае ўсіх, хто жыве ў Рэспубліцы Беларусь, у адзін народ;
в) з’яўляецца самай выразнай адзнакай беларускай нацыі.
5. Правільна ці памылкова пералічаны асноўныя якасці (уласцівасці) маўлення?
Правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, выразнасць, багацце.
а) правільна б) няправільна
6. Беларуская нацыянальная мова існуе ў дзвюх формах: літаратурнай і дыялектнай.
а) так б) не
7. Назавіце асноўныя нормы беларускай мовы.
8. У якіх сказах ёсць адхіленні ад літаратурных нормаў?
а) Бегла мышка, хвосцікам маргнула.
б) Знесла курачка яечка не прастое а залатое.
в) Бусел – прыгожая птушка.
г) Пабудавалі цэгляны дом.
д) Варона ляцела, а потым села на галінку.
9. Для беларускай мовы характэрны стылі маўлення:
а) гутарковы д) мастацкі
б) гутаркова-мастацкі е) навуковы
в) публіцыстычны ж) навукова-гутарковы
г) афіцыйна-дзелавы з) мастацка-афіцыйны
10. Пра які стыль ідзе размова?
Ён выкарыстоўваецца ў газетах і часопісах, у выступленнях на схода і на мітынгах, на радыё і тэлебачанні для таго, каб уздзейнічаць на чытача і слухача, у нечым яго пераканаць, да нечага заклікаць.
Глядзі працяг падагульняльнага тэставага задання “Мова. Маўленне. Тэкст.” на другой старонке
Старонка: 1 2
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!