Нашы сябры

Пераклад. 9 клас. Бяззлучнікавыя сказы

Тэкст для перакладу

Без конца без краю на тысячи километров протянулась сибирская великая тайга сплошными лесами покрыты Уральские горы высокий Кавказ от зелёных полей Беларуси от украинских и поволжских чернозёмных степей раскинулись неохватные лесные просторы.

Светлы и высоки сосновые боры темны непролазны дремучие ельники веселы и кудрявы берёзовые рощи величественны и зелены дубравы.

Осенью и весною зимою и летом хорошо дышится в лесу. В голубое небо возносятся бронзовые стволы сосен. Высокими колокольнями стоят стройные ели смолою багульником пахнет столетний бор под самыми облачками качаются его зелёные вершины.

Точно белые красавицы смотрятся в воду кудрявые берёзы. На освещённых солнцем душистых полянах высятся богатырские дубы. Каждым листочком трепещет робкая осина ярким осенним убранством красуется красавец-клён.

Гатовы пераклад

Без канца, без краю на тысячы кіламетраў працягнулася сібірская вялікая тайга; суцэльнымі лясамі пакрытыя Ўральскія горы, высокі Каўказ; ад зялёных палёў Беларусі, ад украінскіх і паволжскіх чарназёмных стэпаў раскінуліся неахопныя лясныя прасторы.

Светлыя і высокія хваёвыя бары, цёмныя непралазныя дрымучыя ельнікі, вясёлыя і кучаравыя бярозавыя гаі, велічныя і зялёныя дубравы.

Увосень і вясною, зімою і ўлетку добра дыхаецца ў лесе. У блакітнае неба ўзносяцца бронзавыя ствалы хвой. Высокімі званіцамі узвышаюцца стройныя ялины; смалою, багуном пахне стогадовы бор, пад самымі аблачынамі калышуцца яго зялёныя вяршыні.

Быццам, белыя прыгажуні, глядзяцца ў ваду кучаравыя бярозы. На асветленых сонцам духмяных палянах узвышаюцца волаты-дубы. Кожным лісточкам трапеча нясмелая асіна, яркім восеньскім убраннем красуецца (выхваляецца) прыгажун-клён.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?