План-канспект. 5 клас. Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія
Тэма: Падагульненне вывучанага па тэме «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія»
Мэта: Стварыць умовы для ўзнаўлення і замацавання ведаў па вывучаным раздзеле; удасканальваць уменне правапісу ўласнабеларускіх і запазычаных слоў; паглыбіць пазнавальную цікавасць да прадмета; выхоўваць імкненне да ўласнага інтэлектуальнага развіцця.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Пастаноўка задач урока (сумесна з вучнямі)
Матывацыя.
Тэма «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія» вельмі важная для любога вучня. Тое, чым мы з вамі займаліся, спатрэбіцца на працягу ўсяго навучання ў школе. Веданне правапісу слоў – гэта добрыя адзнакі на ўроках роднай мовы і літаратуры. Па тым, на колькі добра і правільна чалавек можа размаўляць на роднай мове, мяркуюць аб яго культуры. На сённяшнім уроку вам неабходна успомніць асноўныя пытанні па тэорыі і законы правапісу.
Асноўная частка ўрока
Сённяшні ўрок не зусім звычайны. Кожны з вас атрымаў набор заданняў і пытанняў ад… А хто гэта – вы даведаецеся, прачытаўшы гэты верш. Звернемся да эпіграфа ўрока. Літары ў ім, як байцы на парад, Строгім парадкам пастаўлены ў рад, Усе яны пэўнае месца знайшлі ў ім. Мы назавём гэта ўсё ……..
Як бачыце, сёння мы будзем у гасцях у Алфавіта. А ён ва ўсім любиць парадак. Таму Яго заданні неабходна выконваць хутка і правільна. За кожнае правільнае заданне вы атрымаеце пэўную колькасць балікаў. Каб атрымаць 10, вам неабходна набраць 20 балікаў. Ітак, у добры шлях. (За кожны правільны адказ на пытанні і заданні даецца по 1 балу, заданні з зорачкай ацэньваюцца ў 2 балы)
Пытанні і заданні
1. У якім царстве жыве Алфавіт?
2. Хто тут жыве, акрамя Яго? (гукі і літары)
3. А хто старэйшы гукі ці літары? Чаму?
4. Колькі галосных гукаў жыве ў царстве Беларускай мовы?
5. Якое слова складаецца з сямі гукаў, а паказвае на 32 літары?
6. Расстаўце словы ў алфавітным парадку
Ж…мчужына, ч…мпіён, стр…ляць, д…серт, н…жніцы, м…тал, бал…рына, сув…зь, аб…ліск, …ўропа.
7. *Перакладзіце словы на беларускую мову.
Педаль, стрелять, телефон, ветеран, геолог, праздник,фиалка.
8. Слоўнікавыя дыктоўкі.
І варыянт. Бр…зент, ж…тон, л…жка, к…ршун, ш…вяліцца, ч…снок, сагр…ваць, майст…р, гл…ток, …пітэт.
ІІ варыянт. Сур…ёзны, інтерв…ю, куп…істы, фел…етон, аб…ектыў, рэл…еф, Іл…я, л…ецца, прэм…ера, п…яўка.
ІІІ варыянт. Га…лё, Ган…, жыц…ё, збож…а, суд…я, стагод…е, тон…а, ван…а,
ал…ея, Палес…е.
9. Чым адрозніваюцца гукі ад літар?
10. Ці супадае колькасць літар і гукаў у слове?
11. *Укажыце колькасць літар і гукаў у словах.
Пісьмо літар ______ гукаў____________
Дзверы_______________________________
Ад’езд _______________________________
Мядзведзь ____________________________
12. На якія групы паводле ўжывання падзяляюцца зычныя гукі? ( цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя; парныя і няпарныя па звонкасці і глухасці: шыпячыя і свісцячыя)
13. Запісаць сказ, падкрэсліць свісцячыя гукі. Зіма з вясною сустракаецца, пра здароўе пытаецца.
14. *Да наступных слоў падбярыце іншыя з парнымі глухімі або звонкімі зычнымі. Заліць, бітон, галодны жар, год, дзень, суп, голас.
Глядзі працяг плана-канспекта для 5 класа па тэме «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія» на другой старонке
Старонка: 1 2
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!