План-канспект. 5 клас. Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

15. Алфавіт пабудаваў новы дом. Літарам былі прапанаваны адна, двух, трох і чатырохпакаёвыя кватэры. Якія літары ў якіх кватэрах будуць жыць?

16. *Запішыце прыклады падаўжэння і падваення зычных.

17. *Зрабіце фанетычны разбор слова хвоя або дзень

18. *Устаўце прапушчаныя літары

Мой край

Ад в..тру гнуцца в..рбалозы,

Б..жыць дарога напрасткі,

Мой край – б..люткія б..розы

Абапал сіняе р..кі.

Мой край – лугі і пералескі,

Кр..ніцы звон і шум л..сны.

Мой край – блакітныя пралескі

На сце..ках ранняе в..сны.

Высока ў небе вырай кружы..ь,

Л..ціць за сіні небакрай.

Не заб..вай, мой мілы дружа,

Св..ю з..млю, св..й р..дны край!

 

Падвядзенне вынікаў урока. Запаўненне табліцы самаадчуванння

 

Вось і закончылася наша работа. У Алфавіта ёсць да вас яшчэ многа пытанняў і мы пастараемся адказаць на іх на наступных уроках. Але з-пад свайго кантролю ён не будзе выпускаць на працягу ўсяго навучання ў школе.

А зараз адкажыце на наступныя пытанні:

 

Рэфлексія

1. Якія пытанні былі для цябе цяжкімі?

2. якое заданне для цябе было самым лёгкім?

3. Якое заданне засталося незразумелым?

4. Якое заданне было самым цікавым?

 

Дамашняе заданне

Выканаць тэставую работу.

 

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры