План-канспект. Беларуская мова і здаровы лад жыцця. 7 клас. Гадоў да ста — без старасці.

XI. Міжпрадметныя сувязі.

Арнольд з Віллановы (філосаф і лекар 14 стагоддзя)

Рукі і вочы, прачнуўшыся, абмый вадою халоднай;

У меру туды і сюды пахадзі, пацягніся, выпростваючы суставы свае.

Расчашыся і зубы пачысці. Усё гэта розум умацоўвае і сілы ўлівае ў іншыя часткі цела.

Ванну прымі, а паеўшы, пахадзі ці пастой; ахалоджання бойся.

Крыніц чысціня і трава – вачам асалода.

Раніцай на неба свой позірк звярні, а пад вечар — на воды.

 

X. Пунктуацыйны разбор.

Удзельнічайце ў розных спартыўных спаборніцтвах, запісвайцеся ў спартыўныя секцыі, катайцеся на каньках і на лыжах, хадзіце ў паходы, больш рухайцеся падчас прагулак каля хаты.

 

Падвядзенне вынікаў урока.

 

XII. Адказаць на тэст: «Тваё здароўе» (тэст складзены настаўнікам)

Праўдзіва спытай сябе:

1. Ці выконваю я дома рэжым дня? Так – 3, не – 1.

2. Ці раблю я дома ранішнюю зарадку? Так – 3, не – 1.

3. Што выберу: прайсціся пару прыпынкаў пехатою ці скарыстаю паслугі транспарта? Пеша – 3, не – 1.

4. Ці з задавальненнем я хаджу на ўрокі ЛФК? Так – 3, не – 1.

5. Ці абліваюся я халоднай вадой? Так – 3, не – 1.

6. Ці хаджу я ў спартыўную секцыю? Так – 3, не – 1.

7. Ці займаюся я фізічнай працай? Так – 3, не – 1.

8. Ці спрабаваў я курыць? Так – 1, не – 3.

9. Ці магу я 15 раз адціснуцца ад падлогі? Так – 3, не – 1.

10. Ці люблю я плаваць? Так – 3, не – 1.

Падлічыце вашы балы і па суме гэтых балаў вызначыце сваю прыступку на лесвіцы фізічнага развіцця.

10 – 15 ачкоў (нізкая прыступка),

15 – 25 ачкоў (сярэдняя прыступка),

25 – 30 ачкоў (высокая прыступка).

 

XIII. Дамашняе заданне:

Скласці сачыненне – мініяцюру «Здаровы лад жыцця», выкарыстоўваючы апорныя словы са слоўніка і складзеныя сказы.

 

Старонка: 1 2

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры