Нашы сябры

Правапіс прыслоўяў. Тэставыя заданні. Варыянт I


1. Які адказ будзе правільным?

Чаму прыслоўі нідзе, ніколі, нікуды, ніяк, ніадкуль, нізашто, ніколькі з часціцай ні пішуцца разам?

а) гэтыя прыслоўі без ні не ўжываюцца;

б) прыслоўі можна замяніць сінонімамі без ні;

в) у адмоўных прыслоўях ні піпіацца заўсёды разам.

2. Назавіце прыслоўі, у якіх пішацца нн.

а) разум..а; б) стара..а; в) адваж..; г) задуме..а; д) бесперапы..а; е) край..е.

3. Выберыце правільны адказ.

Прыслоўі з суфіксам -сьці пішуцца заўсёды…

а) асобна; б) разам; в) праз дэфіс.

4. Якія прыслоўі пішуцца праз дэфіс? Выберыце правільны адказ.

а) прыслоўі з прыстаўкай абы-;

б) прыслоўі з часціцай бы (б), жа (ж);

в) прыслоўі з прыстаўкай па- і суфіксамі -ому, -аму, -яму, -йму, -ску, -цку, -ы;

г) прыслоўі з суфіксам -сьці;

д) складаныя прыслоўі, дзе паўтараюцца аднолькавыя, блізкія або антанімічныя словы;

е) прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў.

5. Як пішуцца словы: разам (1), асобна (2), праз дэфіс (3)? Напішыце ў дужках адпаведную лічбу.

а) сустрэцца (з) ранку ( );

б) спыніцца дзе (небудзь) ( );

в) дамовіцца на (пасля) заутра ( );

г) сядзець (у) абдымку ( );

д) смяяцца (без) перастанку ( );

е) працаваць (у) чатырох ( );

ж) апрануць (шыварат) навыварат ( );

з) (па) першае, не трэба хвалявацца ( ).

6. Пазначце прыслоўі, якія пішуцца праз дэфіс.

а) (раз) пораз; б) (без) разбору; в) (дзе) нідзе; г) (усё) роўна; д) (як) небудзь; е) (як) след; ж) (да) упаду; з) (абы) куды.

7. Як пішуцца змешчаныя ніжэй прыслоўі? Выберыце правільны адказ.

(Калі) нікалі, (раз) пораз, (мала) памалу, (перш) на-перш, даўным (даўно), (век) векам.

а) разам, б) асобна; в) праз дэфіс.

8. У двух (1), удзвюх (2) ці ўдваіх (3)? Якое прыслоўе будзе на сваім месцы у наступных сказах?

1) Юля (…) з мамай прыбірала ёлачку, чапляла на яе шышкі, жалуды, шары, пеўнікі, цукеркі.

2) Бацька і маці выхоўвалі сына (…).

3) Каб не адстаць у вучобе, Валодзя чытаў, маляваў, рыхтаваў урокі з сябрам. (…) было весялей.

9. Як пішуцца прыслоўі: разам (1), асобна (2), праз дэфіс (3)? Пастаўце адпаведную лічбу ў дужках.

1) Ледзь прыкметная усмешка заблукала на вуснах Аўдоцці, і вочы жыва глянулі (ў)даль (..).

2) Сонца (толькі) толькі пачынае запальваць агні ў шыбах суседскай хаты (..).

3) З (нізу) (ў) верх, (у) ніз з (высоку) — кружыць, кружыць першы снег (..).

4) Туга апанавала дрэўца: «Няўжо людзям цяжка выкапаць ямку і пасадзіць мяне ў зямлю? (Абы) дзе, калі лепшыя месцы аддалі лепшым…» (..).

5) Санька выцягваўся на дыбачках і закідваў галаву, але (ўсё) роўна даставаў Савоньку толькі да пляча (..).

6) Каля майго вакна вайна не моўкне (з) ранку (да) цямна (..).

10. Ці ёсць у прыведзеным тэксце прыслоўе, якое не адпавядае лексічным нормам беларускай літаратурнай мовы? Калі так, то назавіце яго і падбярыце літаратурны сінонім.

Стасюк аціраўся каля вялікіх і ўсё дурыўся:

— Цёця Агата, есці.

— Ты ж еў кагадзе.

— Зноў хачу.

 

Адказы

1. в; 2. б, г, д; 3. б; 4. а, в, д, е; 5. а) 1, б) 3, в) 1, г) 2, д) 1, е) 1, ж) 3, з) 3; 6. а, в, д, з; 7. в; 8. 1) 2 — удзвюх, 2) 3 — удваіх, 3) 1 — удвух; 9. 1) разам — 1, 2) праз дэфіс — 3; 3) разам — 1, 4) праз дэфіс — 3, 5) асобна — 2, 6) разам — 1; 10. кагадзе — нядаўна.

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?