Праверачная работа. 6 клас. Лічэбнік.


Спішыце, раскрыйце дужкі, устаўце прапушчаныя літары. Лічбы запісвайце словамі.

 

Зубры

 

Зубр – гэта слава і галоўна… прыкмета (Б б)елавежскай пушчы. Магутны і прыгожы звер з(ъ ‘)яўляецца сімвалам ( Б б)еларусі.

Значная частка зубр… жыве проста на волі. Едз..ш і раптам бачыш сярод з..лёнай-з..лёнай паляны бур… рагаст… сямейку: баця, здаравенны, мама, крыху мен(?)шая, і ц..лятка. Пасвяцца.

У чэрв..ні ў зуброў павялічваецца сям(’ ъ )я. Маса н…ванароджаных бывае (ад 18 да 26 ) кілаграмаў.

Першыя ( 2-3 ) дні яны кормяцца толькі малаком маці. Зубры – вегетары….нцы. У іх рац….н у цёплую пару года ўваходз..ць трава, лісц.., малад… парасткі дрэў і кустоў, якіх зубр за суткі з(ъ ‘)ядае ( 30 –40 ) кілаграмаў.

Цяпер у ( б Б)елавежскай пушчы жыве каля ( 180 ) зуброў. Шмат зубрыных сем( ъ ’)яў вывезена ў розн….запаведнікі і паляўніч…. гаспадаркі нашай краіны.

У розныя стаго….і беларускія піс(ь)меннікі часта пісалі пра магутнага і прыгожага ўладара пушчы. Але самы прыгожы твор – паэма Міколы Гусоўскага (?)Песня пра Зубра(?).

 
________________________
 
Гатовы варыянт

 

Зубры

 

Зубр – гэта слава і галоўная прыкмета Белавежскай пушчы. Магутны і прыгожы звер з’яўляецца сімвалам Беларусі.

Значная частка зуброў жыве проста на волі. Едзеш і раптам бачыш сярод зялёнай-зялёнай паляны бурую рагастую сямейку: баця, здаравенны, мама, крыху меншая, і цялятка. Пасвяцца.

У чэрвені ў зуброў павялічваецца сям’я. Маса нованароджаных бывае ад васемнаццаці да дваццаці шасці кілаграмаў. Першыя два – тры дні яны кормяцца толькі малаком маці. Зубры – вегетарыянцы. У іх рацыён у цёплую пару года ўваходзяць трава, лісце, маладыя парасткі дрэў і кустоў, якіх зубр за суткі з‘ядае трыццаць – сорак кілаграмаў.

Цяпер у Белавежскай пушчы жыве каля ста васьмідзесяці зуброў. Шмат зубрыных сем’яў вывезена ў розныя запаведнікі і паляўнічыя гаспадаркі нашай краіны.

У розныя стагоддзі беларускія пісьменнікі часта пісалі пра магутнага і прыгожага ўладара пушчы. Але самы прыгожы твор – паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра Зубра”.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры