Праверачная работа. 7 клас. Злучнік.
Запішыце тэкст, пастаўце, дзе трэба, коскі. Выдзеліце злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі.
Птушыная навука
Гняздо гэтае пад страхой мы ўсе вельмі бераглі. Петрусі і то асабліва не дакучалі ластавянятам. Калі мы складалі сена хлопцы стаялі ля гнязда каб не зачапілі яго выпадкова віламі.
Нашы ластаўкі запазніліся звіць сваё гняздо і таму ластавяняты вывеліся ў іх запознена. Іншыя ўжо даўно абляталі Жыцькава а нашы ўсё яшчэ сядзелі ў гняздзе і па-дзяцінаму прасілі ў бацькоў корму.
Час быў збірацца ў вырай а яны ніяк не маглі акрылець. Мы бачылі што нашых ластавянят кормяць не толькі бацькі: часам ля гнязда кружылася па пяць-шэсць ластавак і ўсе яны неслі малым у дзюбах нейкую спажыву. Суседзі цярпліва чакалі калі вылецяць на крыло малыя.
Аднаго разу ўдзень, узлезшы на сена каб схавацца ад гарачыні, я не ўбачыў гнязда на месцы. Там сіратліва шарэлі рэшткі сухой зямлі а на сене валяліся вялікія і маленькія камякі пер’е пух.
Раззлаваны, я ледзь не за вушы ўсцягнуў малых на сена але Петрусі, убачыўшы што гнязда няма, расплакаліся самі. Ужо разам мы пайшлі шукаць ката Максіма. Той ляжаў у баразне лопаў хвастом па бульбоўніку і назіраў як грабуцца ў пыле куры. Яго мы агледзелі вельмі ўважліва але ніякіх слядоў разбою ні на кіпцюрах ні на зубах не знайшлі.
Зразумелі толькі тады калі ўбачылі ластавянят на провадзе побач з дарослымі. Здавалася што яны вось-вось зваляцца. Ластавяняты ніяк не маглі патрапіць у рытм гайдання: дрот – наперад, яны назад; дрот назад – яны наперад.
Пытанні:
Што зразумелі бацька і хлопчыкі?
Хто ж разбурыў гняздо?
Для чаго гэта было зроблена?
Дадатковыя заданні
Вызначце асноўную думку тэксту, дайце яму загаловак.
Закончыце апавяданне, ужываючы сказы са злучнікамі.
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!