Праверачная работа. 8 клас. Правапіс часціц.

Беларуская мова 8 клас.

 

Тэкст з заданнямі для самастойнай работы па тэме “Правапіс часціц


 

Спішы, устаў неабходныя літары, раскрый дужкі, пастаў коскі.

 

Жывая сіла

 

З..млянкі былі (бы,б) пустыя, каб (не) відно было, што адну з іх пакінулі (н..) даўна, што тут усё?ж?такі (не) хта жыў. У ёй яшчэ (не) паспеў выв..трыцца дух (н..) даўняга людскога прыстанішча. На нарах ляжала свежая яшчэ (н..) перацёртая салома а ля парога складз..ны былі сухія дровы. У першы момант падумалася што чалавек адышоўся толькі на хвіліну і зараз (ж, жа) верн..цца.

Ігнат і лейтэнант Галабурда стаялі за зямлянкай, ля крывой ад самага камля бярозкі. Расла (жа, ж) яна на (не) вялікім грудку, з?пад якога выц…кала крынічка, як вымыты ў пяску сподачак. А потым са сподачка вада імкліва ішла аж пад снег, хаваючы ад усіх сваю жывую (не) спакойную сілу.

 

Выпішы апошні сказ. Разбяры яго па членах сказа і надпішы, якімі часцінамі мовы з’яўляецца кожнае слова.

 

Глядзець іншыя матэрыялы для 8 класа.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры