Нашы сябры

Праверачная работа. Складаны сказ. 9 клас

Парадак работы над сказам:

1. Спісаць, уставіць літары, раскрыць дужкі, паставіць знакі прыпынку;

2. Вызначыць: граматычныя асновы; граніцы частак; сродкі сувязі; віды даданых частак; від сказа;

3. Пабудаваць схему сказа.

 

Білеты да праверачнай работы па тэме “Складаны сказ”

№ 1

1. Калі паміж часткамі складаназалежнага сказа з сузалежным і паслядоўным падпарадкаваннем коска не ставіцца?

2. Дух каралевы Барбары Радзівіл атруча(н, нн)ай хцівымі заздрос(?)нікамі якія (не) ведалі шчасц.. сапраўднага кахання і сёння блукае (у, ў) палацы

№ 2

1. Намалюй схему і раскажы пра будову сказа з сузалежным падпарадкаваннем.

2. Па яе заказ.. дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса (ў, у) Полацку а юв..лір Лазар Богша зрабіў славуты крыж шэдэўр старажытна (?) беларускага юв..лірнага мастацтва.

№ 3

1. Калі паміж часткамі складаных бяззлучнікавых сказаў ставіцца коска, кропка з коскай?

2. Ён гэты юнак шчыра верыў што (Б,б)еларуская паэзія каб стаць вядомай (у,ў) свеце (не) павінна саром..цца свайго нацы..нальнага выгляду.

№ 4

1. Якія віды сказаў называюцца складаназлучанымі? На якія групы яны падзяляюцца.

2. Ён сур(?)ёзна хворы чалавек знаходзячыся далёка ад свайго роднага кра.. шчыра верыў што толькі родная зямля мае тую гаючую крыніцу (с,з) жывою вадою якая вылечва.. любую хваробу.

№ 5

1. Якая розніца паміж злучнікам і злучальным словам? Прывядзі прыклады, каб словы “што”, “або”, “дзе” былі злучнікамі і злучальнымі словамі.

2. Можа таму і пісаў (ў,у)сё жыццё п..йзажы што (ў,у) свеце (не)засталося (ні) чога больш чыстага чым прырода(?)

№ 6

1. Якія складаныя сказы называюцца бяззлучнікавымі? Да якіх злучнікавых сказаў яны падобныя?

2. А каб стаць такім якім хоча (ў,у)думлівы юнак цвёрда акрэсліў с..бе праграму паводінаў у соцы(ў,у)ме (не) піць (не) паліць (не) брыдкасловіць паважаць людзей і (не) знацца са злыднямі як мага трымацца праўды сумлення і чалавечнасці.

№ 7

1. Як вызначыць галоўную і даданую часткі складаназалежнага сказа? Дзе ў складаназалежным сказе можа стаяць даданы сказ?

2. Па яе заказ.. дойлід Іван пабудаваў сусветна (?) вядомую царкву Спаса (ў, у) Полацку а юв..лір Лазар Богша зрабіў славуты крыж шэдэўр старажытна (?) беларускага юв..лірнага мастацтва.

№ 8

1. Як называюцца складаныя сказы паводле спосабу сувязі іх частак?

2. На жаль і (ў, у) наш час трапляюцца лю(д,дз)і якія ліч..ць што ведаць мову (не) складаная рэч.

№ 9

1. Што ляжыць у аснове падзелу складаных сказаў на віды?

2. Хоць н.. адна пчала (ў, у)цяла яго там хоць н.. адну стрэмку загнаў ён у босую нагу бегаючы па навако(л, лл)і да (н, Н)асцінай хаты цягнула як магнітам.

№ 10

1. Калі ў складаным бяззлучнікавым сказе ставіцца двукроп’е?

2. Тут здаецца што дзень сё(н, нн)яшні проста сон і варта толькі расплюшчыць вочы як перад табой (у)вачавідкі з(?)явіцца маленькі куточак дзівоснай краіны (в, В)ялікага (к, К)няства (л, Л)ітоўскага.

№ 11

1. Якія віды складаных злучнікавых сказаў ты ведаеш?

2. Найбольш пашыра(н, нн)ая пра асілка(?) разбойніка Машэку які ў далёкай мінуўшчыне гаспадарыў у навакольных др..мучых л..сах.

№ 12

1. Якія сказы называюцца складаназалежнымі? Як называюцца часткі такога сказа? Чым звязваюцца?

2. Шоргат ракав..нак п..ску і хваля адразу разбіва.. руйну.. тое што хло..чык (не) паспеў дабудаваць.

№ 13

1. Калі ў складаным бяззлучнікавым сказе ставіцца працяжнік?

2. Ёсць у вёс.. Янкавічы Расонскага ра..на цудоўнае месца, якое (ні)кога хто калі(?)небу..ь пабачыў яго (не) можа пакінуць абыякавым.

№ 14

1. Намалюй схему і раскажы пра будову сказа з паслядоўным падпарадкаваннем?

2. Вадзе мы рабілі ахв..равапрынашэнні балоту а..давалі сваё рала рацэ каме(н,нн)ую с..керу крыніц.. сваю ежу.

№ 15

1. Раскажы пра сузалежнае падпарадкаванне ў складаназалежным сказе.

2. Хло..цы займаліся адным л..ніва па..грабалі пад с..бе цёплы вымыты ракой да б..лізны пясок і сачылі як у чыстым небе над лугам плава.. коршак.

№ 16

1. Як вызначыць від даданага сказа ў складаназалежным сказе?

2. Беларусы баяліс.. памыліцца (с, з) местам для селішча. Былі (у,ў)пэўн..ны што (не) льга будавацца на даро..е на скрыжаваннях на падмурку старога дома.

№ 17

1. Раскажы пра будову складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак (сказы камбінаванай будовы)?

2. Сядзіць калоціцца ўс..м целам але цярпліва чака.. пакуль дрэва па..плыве да берага так блі..ка каб можна было скочыць абсушыцца на сонечнай палянц…

№ 18

1. На якія віды падзяляюцца складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі? Раскажы пра адзін з іх.

2. Адны бач..лі побач вясёлку другія папараць(?)кветку трэ(цц,ц)ія зорачку якая перал..валася рознымі кол..рамі.

№ 19

1. Які сказ называецца складаным? Як звязваюцца часткі ў такім сказе?

2. За першую чэрвен(?)скую палову калі ўжо а..цвілі маладыя ябл..ні духмяны бэз пацямнелі парасткі на маленькіх сосенках зямля (не) толькі пац..плела а задыхала гарачай цеплынёй.

№ 20

1. Раскажы пра знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі частак?

2. Высока (не)дзе аж на самай макаўцы клён.. сарвецца пажоўкл.. ліст і чуеш(?) як хрус(?)нула яго кро..кая пятка.
 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?