Нашы сябры

Праверачны тэст. 11 клас. Марфемная будова слова. Спосабы словаўтварэння.

Мэта: актуалізаваць і паглыбіць веды вучняў па тэме “Марфемная будова слова. Спосабы словаўтварэння.” Удасканальваць навыкі разбору слоў па саставе і словаўтваральнага разбору. Удасканальваць правапісныя навыкі. Развіваць навыкі самастойнай работы, сінтэзу і аналізу моўных з’яў.

Заданні праверачнага тэста:


1. Адзнач словы з нулявым канчаткам:
а) Беразняк
б) Паказаць
в) Цёпла
г) Вільготнасць
д) Купэ

2. Адзнач словы, аснова якіх складваецца з кораня і суфікса:
а) Жаўтаваты
б) Вычытаць
в) Бялізна
г) Гуллівы
д) Вечаровы

3. Адзнач словы, якія не маюць канчатка:
а) Даль
б) Далёка
в) Усміхаючыся
г) Абыякавасць
д) Прыехаць

4. Адзнач словы, утвораныя суфіксальным спосабам:
а) Блізка
б) Зялёны
в) Пераходны
г) Прызямліцца
д) Сонейка

5. Адзнач словы, утвораныя постфіксальным спосабам:
а) Параіцца
б) Штосьці
в) Радуючыся
г) Прывезці
д) Пераходзіць

6. Адзнач словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам:
а) Непарадак
б) Збочыць
в) Ніхто
г) Асіннік
д) Пералесак

7. Адзнач словы, утвораныя бяссуфіксальным спосабам:
а) Прылёт
б) Чырвоны
в) Скрып
г) Пераход
д) Хадзьба

8. Адзнач словы, утвораныя складана-суфіксальным спосабам:
а) Землечарпалка
б) Перагародка
в) Сенакасілка
г) Камнедрабілка
д) Адтэрміноўка

Адказы

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Іншыя карысныя матэрыялы

Пакінуць водгук

Што шукаеш?