Праверачная работа. Памятка вучням. 6 клас. Пераходныя дзеясловы.

Мэта: Знаёміць вучняў з пераходнымі дзеясловамі, вучыць вызначаць пераходныя дзеясловы, адрозніваць пераходныя ад непераходных, даказваць пераходнасць або непераходнасць дзеяслова. Замацавать веды вучняў, выпрацоўваць навыкі самаанлізу.

 

Памятка вучням па тэме “Пераходныя дзеясловы”


Пераходнымі называюцца асабовыя, незваротныя дзеясловы, якія маюць ці могуць мець пры сабе дапаўненне, выражанае назоўнікам або займеннікам у наступных граматычных формах:

 

1. Дзеяслоў + назоўнік (займеннік) у Вінавальным склоне без прыназоўніка

Адкрыць (што?) кнігу, выпіць малако, убачыць яго, парэзаць батон, насыпаць цукар, прывесці прыклад, знайсці нешта.

 

2. Дзеяслоў + назоўнік у Родным склоне без прыназоўніка (абазначае частку) –

выпіць (чаго?) малака, адрэзаць батона, насыпаць цукру.

 

3. НЕ + дзеяслоў + назоўнік (займеннік) у Родным склоне без прыназоўніка –

не купіць (чаго?) батона, не зрабіць задання, не сустрэць яго, не убачыць сябра.

На траву і на кусты з дрэваў падаюць лісты.

Падаюць ( з чаго?) з дрэваў – непераходны

Падаюць (на што?) на траву і на кусты – непераходны

Адкрыў кнігу і прачытаў правіла

Адкрыў (што?) кнігу – пераходны

Прачытаў (што?) правіла – пераходны

 

Заданне для самаправеркі па тэме “Пераходныя дзеясловы”

 

1. У якой форме ўжываецца назоўнік пры пераходных дзеясловах?

А) у форме Вінавальнага склону без прыназоўніка,

Б) у форме Творнага склону з прыназоўнікам,

В) у форме Роднага склону без прыназоўніка,

Г) у форме любога склону.

(неабходнае выпісаць)

 

2. Выпішы словазлучэнні, у якіх дзеяслоў абазначае, што пераходзіць толькі на частку прадмета:

З’есць супу, выпіць малако, парэзаць пірог, адрэзаць сыру, купіць смятаны.

 

3. Закончы выказванне:

Зваротныя дзеясловы на ся, цца і безасабовыя дзеясловы — ………

 

4. Выпішы непераходныя дзеясловы.

Адамкнуць замок, адамкнуць ключом; сеяць жыта, сеяць на ўзгорку; біць мяч, біць молатам; ісці ў лес, ісці полем; касіць вокам, касіць траву; не пасеялі ячменю, не пасеялі на ўзгорку; дай ручкі, дай у рукі.

 

5. Выпраў памылкі ў словазлучэннях і запішы правільна:

Не ўбачыў раку, не прачытаў кнігу, парэзаць увесь хлеба, не зразумець верш, не паглядзець перадачу.

 

6. Складзі 2 сказы па тэме “Пераходныя дзеясловы”.

 

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры