Самастойная работа. 6 клас. Назоўнік.


1. Прачытайце тэкст. Устаўце прапушчаныя літары. Ад назоўнікаў у дужках утварыце і запішыце словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі.

 

У грыбах

 

Пасля даждж.. была цёплая раніца.

Гэту раніцу дзед назваў “грыбной”, калі раненька-рана ён і (ў, у)нукі пайшлі з (кашамі) (ў, у) руках у грыбы.

Неба было цёмна-сіняе. Лёгкі (вецер) забаўляўся вершалінамі лес.., нібы дзіцячай цацкай. Ён кідаўся спелымі шышкамі. Дзед і (ў, у)нукі асцярожнымі крокамі ішлі вузенькай (сцежкай) у грыбнік. “Грыбніком” дзед называў малады хвойнік ля касагор.. . Там нараджаліся найлепшыя баравікі.

Баравікоў назбіралі хутка. Малыя бачылі іх толькі тады, калі яны ўжо ляжалі ў (кашах). Дзед гаварыў (ў, у)нукам, што ў такую ясную раніцу баравікі самі лезуць у (кашы). Толькі трэба адварочвацца. Малыя адварочваліся, і дзед кідаў ім баравікі ў (кашы).

 

2. Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленага слова.

 

І варыянт — даждж..

ІІ варыянт – крокамі

 

3. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

 

І варыянт – хвойнік

ІІ варыянт – баравікі

 

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

Пакінуць водгук

Што шукаеш?

Нашы сябры