Самастойная работа. 7 клас. Памятка па тэме “Часціца”.
Выкарыстоўваючы падручнік, скласці памятку па тэме “Часціца”
1. Што такое часціца? — ст. 188
2. Роля часціцы ў сказе — ст. 188
3. Граматычныя формы — ст. 189
4. Сінтаксічная роля — ст. 189
5. Разрады часціц (колькасць) — ст. 188.
6. Падзел часціц пра значэнні (толькі назвы) — ст. 188
7. Правапіс часціц — ст. 202.
8. Графічнае выдзяленне ў сказе.
Дадатковыя заданні
Закончы выказванее: Часціца НІ ўжываецца ў мове для перадачы…
1. удакладнення
2. сцвярджэння
3. выразнасці
4. узмацнення адмаўлення
Вызначы няправільнае сцвярджэнне
1. указальныя часціцы ВОСЬ, ВУНЬ, ГЭТА ўказваюць на словы, словазлучэнні і сказы.
2. выдзяляльна-абмежавальныя часціцы ТОЛЬКІ, УСЯГО, ХОЦЬ БЫ, ВЫКЛЮЧНА ўжываюцца для сэнсавага выдзялення слоў, выражаюць абмежаванне, пажаданне.
3. узмацняльныя часціцы ШТО ЗА, ЯК выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці – радасць, захапленне, здзіўленне.
4. адмоўныя часціцы НЕ, НІ служаць для адмаўлення.
Устаў часціцу ЖА або Ж
1. прыехаў … я сваечасова
2. сказала … табе
3. змог … зрабіць
4. дапамаглі … вам
Адзнач словы, якія пішуцца з часціцамі праз злучок
1. зараз (жа) адказаў
2. так (то) яно так
3. даволі (такі) прыгожы
4. амаль (што) чужы
Падзяліцца з сябрамі
Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!